Фатх і Хамас--удзельнікі сёньняшніх палестынскіх выбараў

РАМАЛА. Палестынцы на Заходнім Беразе Ярдану зьбіраюцца сёньня галасаваць на мясцовых выбарах. Гэта будзе першае такое галасаваньне за апошнія амаль 30 гадоў. Спаборнічаць будуць кіроўная партыя Фатх і ваяўнічая групоўка Хамас, якая ўпершыню ўдзельнічае ў палестынскім дэмакратычным працэсе. Хаця яна байкатуе выбары кіраўніка Аўтономіі, якія адбудуцца 9 студзеня.