Пуцін распавядзе журналістам пра вынікі году 23 сьнежань 2004, 06:11 МАСКВА. Сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін дасьць прэс-канфэрэнцыю па выніках году. У ёй будуць удзельнічаць сотні расейскіх і замежных журналістаў. Прэс-канфэрэнцыю будзе паказваць жыўцом расейскае тэлебачаньне і трансьляваць радыё.