Каталёнец выйграў 390 млн. эўра ў калядную лятарэю

МАДРЫД. Жыхар горада Сорт ў Каталёніі выйграў у калядную лятарэю адзін з найбольшых прызоў у сьвеце, г.зв. Тлусты Прыз. Выйгрыш склаў 390 млн. эўра. Цікава, што назоў горада Сорт перакладаецца з каталёнскай мовы як “удача”.