Ганна Соусь, Менск У менскім Доме літаратара адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Дуліна ад Барадуліна”, выдадзеная беларускай службай Радыё Свабода. Яе аснову склалі показкі і эпіграмы Рыгора Барадуліна, якія прагучалі сёлета на Радыё Свабода ў цыклі “Лета з Барадуліным” з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Прэзэнтацыя прымеркаваная да двух юбілейных датаў – 70-годзьдзя Рыгора Барадуліна (празь некалькі месяцаў ён будзе сьвяткаваць гэты юбілей), а таксама да 50-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабода, якое адзначаецца сёлета.
На прэзэнтацыю кнігі “Дуліна ад Барадуліна” прыйшлі больш за паўтысячы чалавек. Многім нават не хапіла месца ў залі, і яны слухалі выступоўцаў стоячы.
Частка людзей ўвогуле ня здолела трапіць на прэзэнтацыю, службоўцы ў цывільным не пускалі людзей у будынак Дома літаратара, які цяпер належыць адміністрацыі прэзыдэнта.
Зь цяжкасьцю трапіў на прэзэнтацыю і паэт Генадзь Бураўкін. Выйшаўшы на сцэну ён сказаў:
(Бураўкін: ) “Дарагі Рыгор, я прарваўся да цябе. Там столькі людзей яшчэ стаяла, а можа і стаіць, ня ведаю. Яны ўжо пачалі лічыць, што замест кнігі, замест вечарыны яны атрымаюць дуліну. А я ім сказаў, што гэтая дуліна не ад Барадуліна, таму што дуліна ад Барадуліна – яна таленавітая, а астатнія – такія дурныя ў нас…”
Зала дома літаратара чымсьці нагадвала майдан Незалежнасьці ў Кіеве. Людзі трымалі ў руках кніжку яркага аранжавага колеру, які прыдумаў даць вокладцы мастак Генадзь Мацур.
У самога Барадуліна на пінжаку была прычэплена аранжавая стужка, якую яму прывезьлі з Кіева. Вось што ў сувязі з гэтым сказаў мастак Аляксей Марачкін.
(Марачкін: ) “Я так думаю, што з гэтай кніжкі з рэвалюцыйным колерам у нас будзе не рэвалюцыя руж, а рэвалюцыя дулінаў”.
А вось як назваў Рыгора Барадуліна мастак і паэт Рыгор Сітніца.
(Сітніца: ) “Ёсьць у Вас розныя званьні, Вы сапраўды народны, Вы сапраўды ляўрэат усялякіх прэміяў”.
(Барадулін: ) “Пасьпеў яшчэ”.
(Сітніца: ) “Я думаў, якое найвышэйшае званьне, мы маглі Вам сёньня надаць? І прыдумаў: намесьнік Быкава на зямлі”.
Падчас прэзэнтацыі, адказваючы на пытаньні прысутных, Рыгор Барадулін гэткім чынам сфармуляваў свой жыцьцёвы прынцып:
(Барадулін: )”Трэба не прадаць душу д’яблу”.
Прэзэнтацыяй кнігі “Дуліна ад Барадуліна” завяршылася сёлетняе адзначэньне 50-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабоды. Адзін з аўтараў ідэі “Дуліны ад Барадуліна” сябра беларускага ПЭН-цэнтру Аляксандар Лукашук згадаў, як ў траўні Радыё Свабода праводзіла прэзэнтацыю кнігі “Быкаў на Свабодзе”:
(Лукашук: ) “Мы завяршаем гэты год, год 50-годзьдзя беларускай Свабоды таксама кнігай – кнігай Барадуліна. Быкаў! Барадулін! Свабода!”