Валянціна Аксак, Менск Тыя, хто сёньня ўвечары патрапіў у менскі Дом літаратара на прэзэнтацыю новае кнігі Рыгора Барадуліна, маюць шанец займець вясёлы настрой на ўсе калядныя сьвяты. Гострыя досьціпы, рызыкоўныя тэмы, лёгкі стыль ягоных твораў, сабраных пад вокладкаю з эпатажным назовам “Дуліна ад Барадуліна”, гарантуюць гэтай кнізе трывалы чытацкі посьпех. Аднак сам аўтар прызнаўся, што жартуе ад невясёлага жыцьця.
Тое, што пашырыць даволі абмежаванае кола чытачоў беларускае літаратуры можна дасьціпным гумарам і фрывольнымі тэмамі, Рыгор Барадулін зразумеў пасьля посьпеху сваёй кнігі любоўнае лірыкі паводле вушацкага фальклёру “Здубавецьце”.
(Барадулін: ) “Я пісаў і санэты, і шчымлівыя рамансы, і псальмы, і перакладаў “Песьню песьняў Салямонавых” — увагі і такога розгаласу не было, як было, калі выйшла кніга “Здубавецьце”.
Таму пасьля яе Рыгор Барадулін падрыхтаваў вялікі том сваіх вясёлых твораў, але выдавецтва “Мастацкая літаратура”, куды ён здаў рукапіс, так і ня выдала яго. Аднак аўтар не перастаў слугаваць сваёй жартаўлівай музе. “Дуліна ад Барадуліна” складзеная з твораў, якія аўтар чытаў на Радыё Свабода, а таксама з эпіграмаў на яе супрацоўнікаў. А выдадзеная яна ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя”. Гэта толькі невялікая частка плёну паэтавага слугаваньня, бо сьмехатлівая натхняльніца ні на дзень не пакідае яго. Вось што сёньня яна нашаптала свайму абраньніку:
(Барадулін: ) “І яснадумцу, і склеротыка Падспудна маладзіць эротыка, Яна, адпрэчыўшы тугу, Нэрвуе трэцюю нагу”.
Свае рызыкоўныя тэмы паэт тлумачыць так:
(Барадулін: ) “Фрывольна-фалічная тэма: і фальклёрныя запісы, і мае вершы, яна — не зубаскальства, і ня спроба старога ўспомніць маладыя гады. Я ўсё гэта раблю, каб усё-ткі неяк прывабіць да беларускасьці, да беларускага слова”.
І на завяршэньне — вясёлае калядная парада паэта нашым слухачам:
(Барадулін: ) “Здароўем трэба даражыць, Галоўнае, каб перажыць Усіх вялікіх і шматлікіх, Запомніць гузік і аплік іх, А потым пераварушыць Іх прах, іх памяць, іх бялізну, І гэткую падняць пылізну, Што чхнеш, а нехта з пляткароў Наступных скажа: Будзь здароў!”