Валер Карбалевіч, Менск (эфір 17 сьнежня) Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд і галоўны рэдактар газэты “Згода” Аляксей Кароль.
(Валер Карбалевіч: ) “Сярод незалежных экспэртаў, журналістаў, прадстаўнікоў апазыцыі склалася ўстойлівае меркаваньне аб тым, што Палата прадстаўнікоў новага трэцяга складу будзе яшчэ больш паслухмяная, чым папярэднія. І тлумачыцца гэта тым, што выбары былі найбольш недэмакратычныя, а падбор будучых дэпутатаў прэзыдэнцкай вэртыкальлю быў больш уважлівы.
Але падзеі 16 сьнежня даюць падставу для болш сур’ёзнага аналізу дзейнасьці Палаты прадстаўнікоў. У чацьвер дэпутаты не прынялі тры законапраекты. Спачатку яны не падтрымалі зьмены ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжвалі павелічэньне адказнасьці за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Потым дэпутаты не прынялі зьмяненьняў у заканадаўчыя акты, якія прадугледжвалі адказнасьць за непрадастаўленьне дэклярацыі аб даходах. І нарэшце Палата прадстаўнікоў адхіліла законапраект “Аб альтэрнатыўнай службе”. Спадар Навасяд, ці ня ўспомніце вы, на якім месяцы ці годзе мінулы склад Палаты не падтрымаў заканадаўчага акту, прапанаванага выканаўчай уладай?”
(Уладзімер Навасяд: ) “Наколькі я памятаю, напрыканцы першага году працы Палаты прадстаўнікоў адбыліся зьмены. Узьнікла група “Рэспубліка”, асноўную частку якой склалі такія вядомыя сёньня палітыкі, як Фралоў, Парфяновіч, Скрабец. Асноўная плынь дакумэнтаў, якія паступаюць у Палату прадстаўнікоў, гэта законапраекты ад ураду і дэкрэты ад прэзыдэнта. І гэтая група стала весьці працу дзеля адхіленьня некаторых дэкрэтаў. Колькі я памятаю, толькі адзін дэкрэт прэзыдэнта быў адхілены. Але ён быў вельмі недарэчны”.
(Карбалевіч: ) “А як бы вы ацанілі той факт, што Палата прадстаўнікоў на другім месяцы працы адважылася на адхіленьне законапраектаў, якія паступілі ад выканаўчай улады? Якая прычына гэтага?”
(Навасяд: ) “Калі аналізаваць сёньняшні склад Палата прадстаўнікоў, то можна ўбачыць, што там вельмі шмат людзей, якія працавалі ў вэртыкалі. А там людзі маюць штодзённыя стасункі зь бізнэсоўцамі. Вэртыкальшчыкі — гэта, па сутнасьці, бізнэсоўцы лякальнага маштабу. Напрыклад, калі чалавек узначальвае раённую вэртыкаль, то гэта бізнэсовец раённага маштабу. Бо ён мае манапольнае права распараджацца бюджэтнымі грашыма. А за гэта ва ўсіх дзяржавах ідзе канкурэнцыя. Таму што гэтыя грошы даюць стабільны прыбытак любой фірме, якая атрымлівае дзяржаўны заказ.
Гэта тлумачыць, чаму на мясцовых выбарах улады імкнуліся праводзіць у мясцовыя саветы толькі сваіх людзей. Таму што гэтыя саветы маюць права патрабаваць аб мясцовай вэртыкалі справаздачы па бюджэце. Таму законы, якія б’юць па кішэні кіроўнай эліты, у Палаце прадстаўнікоў прымацца ня будуць”.
(Аляксей Кароль: ) “Было б зарана і надта аптымістычна ўспрымаць гэтыя падзеі ў Палаце прадстаўнікоў як праяву апазыцыйнасьці ці пэўнай фронды. Гэта можна разглядаць як праяву інстынкту самазахаваньня, абслугоўваньня ўласных інтарэсаў. Гэты склад Палаты, па сутнасьці, прызначаны, а не абраны. І ён падабраны ў сваёй большасьці так, што гэта людзі вэртыкалі, зьвязаныя зь бізнэсам. Але, хутчэй за ўсё, іх доля бізнэсу знаходзіцца ў цені. І дазволіць, каб людзі, якія працуюць у гэтай сфэры, несьлі большую адказнасьць, значыць секчы сук, на якім яны сядзяць.
Але ёсьць і іншы чыньнік. Гэта таксама праява настрояў агульнай незадаволенасьці сярод намэнклятуры тым парадкам, які існуе ў краіне. І калі яны вымушаныя дзейнічаць насуперак волі таго, хто іх сюды прывёў, то гэта дастаткова яскравае сьведчаньне іх настрояў”
(Карбалевіч: ) “Прапановы выканаўчай улады сапраўды выглядалі даволі адыёзна. Узмацненьне карных мераў можа тычыцца многіх людзей. І нават памылка пры нявыплаце падаткаў можа каштаваць ня танна. Прычым, грамадзяне Беларусі яшчэ не прызвычаеныя да абавязку выплаты падаткаў. І, як казалі мае суразмоўцы, гэта закранае інтарэсы саміх дэпутатаў. Але ўсё гэта азначае, што дэпутаты думаюць, перш чым галасаваць.
І зь іншага боку, у беларускім грамадзкім жыцьці няма такой традыцыі адстойваньня карпаратыўных інтарэсаў. Пасьля канстытуцыйных зьменаў 1996 году розныя грамадзкія карпарацыі не змаглі арганізаваць адстойваньня сваіх інтарэсаў. Мы можам згадаць, як улады наступалі на пазыцыі, чынілі рэпрэсіі супраць дырэктарскага копусу, старшыняў калгасаў, банкіраў і іншых сацыяльных групаў, а яны не пратэставалі, не маглі арганізавана лабіяваць, адстойваць свае інтарэсы. А тут мы ўбачылі, што людзі абараняюць свае інтарэсы. Гэта нешта новае ў нашым грамадзкім жыцьці”.
(Навасяд: ) “І ў другім складзе Палаты прадстаўнікоў таксама адбываліся падобныя падзеі. Напрыканцы апошняй сэсіі дэпутаты адмовіліся падтрымаць закон аб карупцыі. Законапраект прадстаўляў намесьнік генэральнага пракурора. Калі ў Палату будуць прыходзіць законапраекты, якія кранаюць фінансавыя інтарэсы гэтых людзей, то заўсёды карпаратыўны дух адстойваньня сваіх інтарэсаў будзе адыгрываць першасную ролю”.
(Кароль: ) “Традыцыяй таталітарнага рэжыму зьяўляецца падаўленьне бюракратыі, ратацыя кіроўных кадраў і нават зьнішчэньне часткі бюракратыі, вылучэньне на гэтае месца новых людзей. У вэртыкалі працуюць дастаткова разумныя людзі. Маючы такі гістарычны досьвед, яны разумеюць, што гэта можа абрынуцца і на іх. Таму яны бароняць свае асабістыя інтарэсы, празь якія выходзяць і на карпаратыўныя інтарэсы. І Палата зьяўляецца такім органам, які дазваляе гэта рабіць. І тут адбываецца сутыкненьне інтарэсаў рэжыму як сыстэмы з інтарэсамі тых, хто прызначаны быць шрубком сыстэмы. І тут яны будуць адстойваць свае інтарэсы жорстка.
Але калі пытаньне будзе тычыцца апазыцыйных структураў ці нейкіх палітычных чыньнікаў, якія іх непасрэдна ня тычацца, то Палата будзе паслухмянай і будзе галасаваць на карысьць рэжыму. І нас чакае пэрыяд, калі дэпутаты і самы галоўны начальнік будуць прыстасоўваць свае інтарэсы на аснове нейкіх агульных дамоўленасьцяў, прагавораных альбо моўчкі меркаваных”.
(Карбалевіч: ) “Але перамовы і ўзгадненьне інтарэсаў цалкам супярэчаць той палітычнай мадэлі, якая пабудаваная ў Беларусі. У межах рэжыму асабістай улады існуе толькі адзін суб’ект палітыкі. Калі дапусьціць магчымасьць весьці перамовы і дасягаць дамоўленасьцяў з намэнклятурай, то гэтая намэнклятура таксама становіцца суб’ектам палітыкі. А гэта азначае, што рэжым мяняе свой зьмест. Замест пэрсаналісцкага рэжыму ўзьнікае алігархічны рэжым. А для Лукашэнкі гэта вялікая крамола.
Што гэта можа азначаць у пэрспэктыве? Наколькі верагодна, што Палата прадстаўнікоў будзе актыўна апанаваць выканаўчай уладзе? Ці магчыма там зьяўленьне нейкай апазыцыі накшталт групы “Рэспубліка”?”
(Навасяд: ) “Цяпер вельмі цяжка весьці пра гэта размову. У цяперашняй Палаце 60–70% — гэта новыя людзі. Тыя дэпутаты, якія даўно, ня першы тэрмін працуюць тут, — яны частка гэтай сыстэмы. Яны ніколі ня будуць выступаць супраць нейкіх законапраектаў, тым больш публічна. У іх ёсьць напрацаваныя сувязі з выканаўчаю ўладаю, адміністрацыяй прэзыдэнта, каб адстойваць свае інтарэсы кулюарна.
І калі разьлічваць на зьмены, то трэба весьці размову з тымі дэпутатамі, якія прыйшлі ў Палату першы раз. Думаю, немагчыма разьлічваць на нейкую фронду ў Палаце. Тым больш, калі сьпікерам стаў Канаплёў. Нават калі ён быў намесьнікам сьпікера, ён добра адсочваў усялякую апазыцыю. Адхіленьне законапраектаў адбылося першы раз. Пройдзе нейкі тэрмін, улады прааналізуць гэты збой у сыстэме. Потым пойдзе праца па канкрэтных пэрсонах, якія “няправільна” галасавалі. І потым вясной той жа самы законапраект будзе прыняты без праблемаў. Існуе і іншы варыянт. Гэтыя законы могуць быць прынятыя ў выглядзе дэкрэту прэзыдэнта”.
(Кароль: ) “Пры пэўным разьвіцьці падзеяў абавязкова можа быць збой. Гэта таксама ў традыцыях разьвіцьця таталітарнай сыстэмы, якая ў нас ужо амаль набыла завершаны выгляд. І гэты збой будзе абумоўлены не працэсамі, якія адбываюцца ў самой Палаце, а працэсамі, якія будуць адбывацца па-за межамі Палаты. І гэты імпульс звонку можа быць такой сілы, каб ён быў пачуты і прыняты як сыгнал, які сьведчыць, што сыстэма падышла да свайго канца”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам рашэньні Палаты прадстаўнікоў у чацьвер выглядаюць даволі нечаканымі. Зразумела, іх нельга перабольшваць. Хутчэй за ўсё, дэпутаты ўбачылі ў гэтых законапраектах, якія адхіленыя, пагрозу сваім інтарэсам. Але ў нашым грамадзкім жыцьці нават адстойваньне карпаратыўных інтарэсаў — новая зьява. І, як зазначылі мае суразмоўцы, нейкія важныя працэсы ў Палаце прадстаўнікоў могуць адбывацца толькі пры ўмове нейкіх важных зрухаў па-за межамі Палаты, моцных зрухаў у грамадзтве”.