У Туркмэністане прайшлі парлямэнцкія выбары

АШГАБАТ. У Туркмэністане адбыліся парлямэнцкія выбары. Цэнтарвыбаркам абвясьціў выбары сапраўднымі. На 50 месцаў у парлямэнце прэтэндаваў 131 кандыдат, усе – чальцы адзінай у краіне “Дэмакратычнай партыі” Замежных назіральнікаў да выбараў не дапусьцілі. Гаворыць кіраўніца назіральніцкай місіі АБСЭ Урдур Гунарсдоттыр:

(Гунарсдотыр:) "Мы ня можам камэнтаваць туркмэнскія выбары, бо ня мелі магчымасьці іх назіраць. Мы сапраўды прасілі візаў, каб паслаць місію ў Туркмэністан, але нам візаў не далі і не патлумачылі прычынаў.