Эль-Барадэй супраць таго, каб праслухоўвалі ягоныя тэлефонныя размовы

ДУБАЙ. Кіраўнік Агэнцтва ядзернай энэргіі Махамэд Эль-Барадэй сказаў у нядзелю, што любы кантроль з боку ЗША ягоных тэлефонных размоваў будзе парушэньняў яго прыватнага жыцьця. Эль-Барадэй сказаў дубайскаму тэлеканалу “Аль-Арабія”, што ёсьць зьвесткі аб тым, што амэрыканцы запісалі ягоныя размовы з іранскімі прадстаўнікамі. Ён зазначыў, што калі гэта сапраўды так, значыцца адбылося парушэньне асабістых свабодаў і права на канфыдэнцыйнасьць. А таксам, што яшчэ важней,--права міжнародных арганізацыяў працаваць незалежна.