БУХАРЭСТ. Новы румынскі прэзыдэнт Траян Басэску сёньня мае заняць сваю пасаду. Ён абяцаў адразу распачаць перамовы, каб стварыць кіроўную кааліцыю. Галоўнай задачай новага ўраду будзе давесьці Румынію да ўдзелу ў Эўрапейскім Зьвязе. Лідэры Эўразьвязу ў мінулую пятніцу завяршылі перамовы наконт магчымага ўступу ў Зьвяз Румыніі і Балгарыі. Было зазначана, што гэта можа адбыцца ў 2007 годзе.