Меркаваньні славакаў пра НАТО падзяліліся амаль пароўну

БРАТЫСЛАВА. Больш за 47 адсоткаў славакаў лічаць НАТО дастатковым гарантам бясьпекі краіны. Амаль столькі ж--каля 47 адсоткаў жыхароў Славакіі маюць адваротнае меркаваньне. І крыху больш за 5 адсоткаў ня здолелі адказаць на пытаньне. Вынікі апытаньня былі надрукаваны ў пятніцу.