Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 16 сьнежня
16 сьнежня 1918 году ў Вялейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі. Такім чынам бальшавікі ўтваралі паўсюль прамаскоўскія ўрады, бо імкнуліся запабегчы ўзьнікненьню незалежных рэспублік. Гэтак, Беларуская савецкая рэспубліка была створана ў Смаленску, а Літоўская, як бачым, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Вялейцы.
16 сьнежня 1951 году быў створаны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва – адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі. Цэнтральная сядзіба БІНіМу знаходзіцца ў Нью-Ёрку, а філіялы ёсьць у Нямеччыне й Канадзе. За больш чым 50 гадоў працы Інстытут выдаў вялікае мноства кніг і пэрыёдыкі. Узначальвае БІНіМ доктар Вітаўт Кіпель.
Біяграфічныя даты:
16 сьнежня 1903 году нарадзіўся Іван Ахрэмчык, народны мастак Беларусі, імя якога носіць менская мастацкая вучэльня. Як адзначаюць энцыкляпэдычныя даведнікі, адна зь лепшых жывапісных працаў Ахрэмчыка называецца “Абаронцы Брэсцкай крэпасьці”.
І яшчэ адзін беларускі мастак нарадзіўся 16 сьнежня, у 1938 годзе. Гэта Эдуард Агуновіч, які лічыцца карыфэем афармленьня музэяў. Менавіта Агуновічу належаць праекты інтэр’ераў музэя ў Заслаўі, а таксама – літаратурных музэяў Янкі Купалы й Максіма Багдановіча ў Менску.
16 сьнежня 1939 году нарадзіўся Алег Бембель – паэт і філёзаф, чалавек неардынарнай біяграфіі. Сын народнага скульптара Беларусі Андрэя Бембеля, ён скончыў менскую кансэрваторыю, пасьля стаў прафэсійным філёзафам і дысыдэнтам. Напачатку 1980-х ягонае дасьледаваньне пра беларускую мову выйшла кнігай у Лёндане, пасьля чаго аўтара перасьледаваў КГБ. Добра вядомы Алег Бембель і як паэт, што піша вершы пад псэўданімам Зьніч. Ужо ў часы перабудовы Бембель чарговы раз рашуча зьмяняе сваё жыцьцё і становіцца ўрэшце праваслаўным сьвятаром.
А яшчэ сёньня – дзень нараджэньня Бэтховэна. Людвіг ван Бэтховэн быў нямецкім кампазытарам і жыў у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, меў сяброўскія дачыненьні з паўстанцамі Касьцюшкі, якія апынуліся ў эміграцыі, і нават выкарыстоўваў у сваіх творах іхныя запісы беларускага фальклёру.