Польскі кансулят у Менску выдаў стотысячную візу

RFE/RL Кансулят Польчшы ў Менску выдаў стотысячную польскую візу.
Яе атрымала архітэктарка зь Менску Вольга Галавач. Адметна, што спадарыня Галавач, якой з гэтай нагоды віза была выдадзеная бясплатна,зьвярнулася па яе, каб паехаць у Польшчу на перадсьвяточныя закупы.

Паводле супрацоўнкаў кансуляту, напярэдадні сьвятаў усё больш беларусаў хочуць паехаць у Польшчу з гэтай мэтай.