Юры Дракахруст, Прага Былы рэдактар сьветлагорскай газэты "Регион-вести" Мікалай Паседзька ўзнагароджаны прэміяй швэдзкай філіі міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры бяз межаў".
Штогадовая прэмія "За свабоду прэсы" была заснаваная летась. Такім чынам, Мікалай Паседзька зьяўляецца другім яе ляўрэатам, а першым быў журналіст Давід Ісаак, які знаходзіцца ў зьняволеньні ў Эрытрэі.
Паводле словаў старшыні праўленьня швэдзкай філіі "Рэпарцёраў бяз межаў" Эвы Элмсэтэр, прэмія "За свабоду прэсы" зьяўляецца ганаровай і ня мае грашовага выражэньня.
Уручэньне прэміі адбылося сёньня, у прэсавым цэнтры Міністэрства замежных справаў Швэцыі ў Стакгольме.
Мікалай Паседзька быў уганараваны прэміяй за тое, што ён “бясстрашна і ўпарта выкрываў злоўжываньні ўладай. З гэтай прычыны яму пагражалі і ён быў вымушаны уцячы”. Цяпер Мікалай Паседзька просіць палітычнага прытулку ў Швэцыі.