Вінцэсь Мудроў, Полацак У Полацкім раёне затрымліваюць выплату заробку настаўнікам вясковых школаў. Прычым, праблемы гэтыя пачаліся адразу па рэфэрэндуме.
Учора ўвечары я сустрэўся з настаўнікам аднае з такіх школаў – па просьбе суразмоўцы прозьвішча яго не называю – і вось што пачуў з настаўніцкіх вуснаў:
(Настаўнік: ) “У лістападзе затрымка выплаты заработнай платы настаўнікам нашага рэгіёна была шаснаццаць дзён. У гэтым месяцы таксама настаўнікі нашыя не атрымалі своечасова зарплаты. Ужо сярэдзіна сьнежня, а мы не атрымалі авансу, і ня ведаем, і ніхто нам ня можа сказаць канкрэтна – калі атрымаем гэтыя грошы”.
Мушу заўважыць, што праблемы з выплатай заробку зазналі й настаўнікі сумежных раёнаў. Чым тлумачыцца падобная сытуацыя? На пастаўленае пытаньне, ізноў такі, адкажа мой суразмоўца:
(Настаўнік: ) “Ушацкі раён, Шумілінскі, Полацкі, Верхнядзьвінскі – гэтыя раёны знаходзяцца на датацыі. І нам тлумачаць тым, што своечасова не пералічваецца датацыя з абласнога бюджэту, таму ідзе такая затрымка па заработнай плаце”.
Трэба адцеміць, што работнікі гарадзкіх школаў такіх праблемаў ня маюць. І мой суразмоўца выказаў наконт такога стану рэчаў пэўныя думкі, да якіх варта прыслухацца.
(Настаўнік: ) “Мы ведаем, што нашыя сябры-настаўнікі, якія працуюць у Полацку й Наваполацку, своечасова атрымліваюць заробак, бо бюджэт гарадоў вельмі моцны. Жывем мы ўсе ў адной дзяржаве, а бюджэты ў нас, атрымліваецца, зусім розныя. А павінен быць адзін бюджэт – і для настаўніка, і для доктара, незалежна ад таго, дзе жывеш – ці ў вёсцы, ці ў горадзе”.
А што канкрэтна кажуць полацкія раённыя ўлады, як яны зьбіраюцца выпраўляць сытуацыю? Я размаўляў з загадчыкам аддзела адукацыі Полацкага райвыканкаму Мікалаем Максімавым, і той паведаміў, што запазычанасьць па выплаце заробку настаўнікам склала па раёну 600 мільёнаў рублёў. Па сьведчаньні спадара Максімава, выплаты ўжо пачаліся. Аднак, заўважым ад сябе, не паўсюдна і ня ўсім адразу. З тае нагоды настаўнікі шэрагу школ пішуць зараз калектыўныя лісты ў аблвыканкам, а таксама гучаць патрабаваньні спыніць ад 23 сьнежня працу, калі заробкі ня будуць выплачаныя ў поўным аб’ёме.