Махмуд Абас заклікаў палестынцаў да замірэньня

ВАШЫНГТОН. ЗША павіталі заклік кіраўніка Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Махмуда Абаса спыніць збройную барацьбу супраць Ізраілю. Махмуд Абас, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Палестынскае Аўтаноміі, заявіў, што збройныя напады шкодзяць самым палестынцам і неабходна дамагацца ўрэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту.