Прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі выйграў прадстаўнік апазыцыі

БУХАРЭСТ. Прэм’ер-міністар Румыніі Адрыян Настасэ прызнаў сваю паразу на прэзыдэнцкіх выбарах. . Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія Румыніі абвясьціла пераможцам выбараў кіраўніка апазыцыйнай цэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай партыі Траяна Бачэску атрымаў 51,2% галасоў , за Настасэ прагаласавалі 48,8% выбарцаў, якія бралі ўдзел у галасаваньні. Адрыян Настасэ, які ачольвае былую камуністычнцю партыю, выступіў на нацыянальным тэлеканале Румыніі ды заявіў аб тым, што прызнае Бачэску новым прэзыдэнтам Румыніі. Кампанія Бачэску была сфакусаваная на барацьбе з карупцыяй і падрыхтоўцы Румыніі да далучэньня да Эўразьвязу.