Палестынскае кіраўніцтва атрымала мэдычнае дасье Арафата

РАМАЛА. Пляменьнік Ясіра Арафата сёньня перадаў палестынскім уладам мэдыцынскія справаздачы аб хваробе і сьмерці Арафата. Насэр аль-Кідва даставіў 558 старонак дасье і рэнтген-здымкі часоваму палестынскаму прэзыдэнту Ругі Фатоўху. Палестынскія ўлады ўпершыню атрымалі доступ да мэдычных дакумэнтаў Арафата пасьля яго сьмерці 11 лістапада ў парыскай клініцы. Прычына сьмерці дагэтуль не названа, але палестынскія ўлады абяцаюць гэта зрабіць, каб зьніклі чуткі і меркаваньні.