Кастусь Бандарук, Прага Насуперак традыцыйным заявам аб сваёй “апалітычнасьці”, цэрквам і канфэсіям на Ўкраіне не ўдалося захаваць нэўтралітэт у супрацьстаяньні двух кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Непасрэдна альбо ўскосна яны нейкім чынам засьведчылі аб сваіх выбарчых сымпатыях. Якую ролю адыгралі ўкраінскія цэрквы і рэлігійныя арганізацыі ў выбарчай кампаніі, і якую ролю яны адыгрываюць у падрыхтоўцы да паўторнага галасаваньня? Наколькі шчырая набожнасьць абодвух кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта? Гэтым пытаньням прысьвечаны чарговы выпуск рэлігійнай перадачы Сымбаль Веры.
(Бандарук: ) “Шостага сьнежня сёлета на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, упершыню, бадай, за ўсю гісторыю, разам выступілі прадстаўнікі 12 цэркваў і канфэсіяў. Сярод іх быў Патрыярх УПЦ Кіеўскага Патрыярхату Філарэт, біскуп Рымска-каталіцкай царквы Марк’ян Трафімяк, эпіскап Царквы Хрысьціян Веры Эвангельскай Міхайла Паночка, муфці мусульманаў Крыму Эміралі Эфэндзі, эпіскап Лютэранскай Царквы Вячаслаў Гарпінчук, галоўны рабін Украіны Олэксандр Духовы, кіраўнік юдэйскай грамады Кіева Анатоль Шынгай, кіраўнік Аб’яднаньня хрысьціянаў-баптыстаў Рыгор Камэндант, а таксама сьвятар УПЦ Маскоўскага Патрыярхату а.Генадзь. На розных мовах яны зачыталі свае малітвы за “справядлівыя й дэмакратычныя выбары”, за перамогу праўды над фальшам і дабра над злом. Вось, як успрыняла гэтую падзею аналітык украінскай службы Радыё Свабода Багдана Касьцюк:”
(Багдана Касьцюк: ) “Калі я слухала малітву, мяне ўразіла, што яна на ўкраінскай, расейскай, іўрыце і на мове крымскіх татараў гучэла абсалютна гарманічна, поўнасьцю сугучна адна адной. Калі прамаўлялі кіеўскі рабін ці муфці крымска-татарскага народу, усё роўна на іхных мовах можна было зразумець сэнс малітвы. Прадстаўнікі хрысьціянскіх канфэсіяў, юдэі й крымскія татары-мусульмане зьвярталіся да Ўсявышняга з просьбай, каб Ён блаславіў ўкраінскі народ на сумеснае дасягненьне дэмакратычных пераўтварэньняў”.
(Бандарук: ) “Сярод тых, хто з самага пачатку ўдзельнічаў ў мірных дэманстрацыях на Майдане Незалежнасьці, быў Прафэсар Кіеўскай Духоўнай Акадэміі Дмытро Стэповік. Ён таксама згодны з тым, што ня толькі сумесная малітва, але ўсё стаўленьне да падзеяў на Ўкраіне засьведчыла аб адзінстве большасьці вернікаў самых розных канфэсіяў”.
(Дмытро Стэповік: ) “Аранжавая рэвалюцыя ў Кіеве, на дзіва, выклікала якраз кансалідуючы эфэкт, адзінства розных канфэсіяў, прычым ня толькі хрысьціянскіх. Аб’ядналіся ня толькі праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі й пратэстанты, але да акцыі далучыліся таксама прадстаўнікі юдэйскай рэлігіі. Ёсьць толькі адно выключэньне: гэта праваслаўныя Маскоўскага Патрыярхату. Насуперак існуючаму заканадаўству Ўкраіны, яны адкрыта, вуснамі Мітрапаліта Ўладзіміра Сабадана, яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі падтрымалі Віктара Януковіча. Іншыя цэрквы, паважаючы закон, не ўключаліся ў прапаганду. Яны толькі гаварылі й маліліся за тое, каб выбары прайшлі па-хрысьціянску, каб не было фальсыфікацыяў, падману. На вялікі жаль, мы бачылі дэманстрацыі, пераважна бабуляў на чале са сьвятарамі Маскоўскага Патрыярхату, якія выкрыквалі на адрас тых з аранжавымі колерамі “анафема, анафема”. Мы ня надта зьвяртаем увагу на гэтую жменьку. Яны расплыліся ў моры жаданьня свабоды, дэмакратыі. Перамога будзе за дабром, за згодай, за мірам, за любоўю. Мы цяпер на Ўкраіне поўныя энтузіязму, радаснага прадчуваньня, што Новы Год і Раство Хрыстова мы сустрэнем цалкам у новай сытуацыі, і, зразумела, з новым, нашым, украінскім прэзыдэнтам”.
(Бандарук: ) “Прафэсар Стэпавік кажа, што УПЦ Маскоўскага Патрыярхату адкрыта падтрымала Віктара Януковіча. Сапраўды, выступаючы на тэлеканале “Інтэр” Мітрапаліт Уладзімер паведаміў, што “прэм’ер наведаў Лаўру і атрымаў маё блаславенства на ўдзел у выбарах”. У шэрагу храмаў распаўсюджваліся каляндарыкі і ўлёткі з адмыслова складзенай малітвай “за слугу Божага Віктара Януковіча”. Сам Януковіч падпісаўся пад малітвай наступнага зьместу: “Госпадзе, Божа, вялікі цару спрадвечны! Пашлі Арханёла Твайго Міхаіла на дапамогу слугу Твайму Віктару, каб выратаваў яго ад ворагаў бачных і нябачных. Дэманаў сакрушыцелю, паўстрымай усіх, якія змагаюцца са мною, разжані іх, бы авечак, і расьцяруш бы попел перад абліччам ветру. Зь любоўю, Віктар Януковіч”.
Некаторыя сьвятары называлі Юшчанку “антыхрыстам”. У сам дзень галасаваньня ў шматлікіх храмах адбыліся малебны за перамогу Януковіча. У Адэсе Мітрапаліт Адэскі і Ізмаільскі Агафангел зьвярнуўся да вернікаў з афіцыйным зваротам падтрымаць “праваслаўнага прэзыдэнта Віктара Януковіча”. Вось што на пытаньне, ці сапраўды герархі адкрыта падтрымалі аднаго з кандыдатаў адказаў сакратар адэскай Епархіі а.Андрэй Новікаў, які пры гэтым патлумачыў – чаму:
(а.Андрэй Новікаў: ) “Так, сапраўды падтрымалі, але менавіта таму, што ў сваёй дзейнасьці ён адкрыта дэманструе адданасьць кананічнаму Праваслаўю, Украінскай Праваслаўнай Царкве Маскоўскага Патрыярхату. Пад патранатам Віктара Януковіча быў адноўлены і асьвечаны буйны Сьвятаўсьпенскі манастыр на данецкай зямлі, які цяпер атрымаў статус Лаўры. Таму, натуральна, мы яго падтрымліваем. Ягоная палітыка накіраваная на адзінства з Расеяй, а наша Царква заўсёды гэтае адзінства падтрымлівала і бласлаўляла. Наша Царква арыентуецца на адзінства і з Расеяй і з Расейскай Праваслаўнай Царквою, як найбуйнейшым цэнтрам Праваслаўя ў сьвеце. А што тычыцца Віктара Юшчанкі, дык ён яўна дэманструе сымпатыю да раскольніцкай структуры, так званага “Кіеўскага патрыярхату”. Перад выбарамі паказвалі, як ён удзельнічаў у малебне ў Міхайлаўскім Саборы, які цяпер належыць вось гэтай філарэтаўскай сэкце. Менавіта адсюль у нас такое насьцярожанае стаўленьне да яго. Мы наагул катэгарычна асуджаем рэвалюцыйныя дзеяньні, якія адбываюцца ў Кіеве й на Захадзе Ўкраіны. Любая рэвалюцыя любога колеру – гэта зло. Нас вельмі гэта хвалюе, усе гэта абмяркоўваюць. Звычайныя людзі і духавенства вельмі ўстрывожаныя. Мы ня хочам нейкай нестабільнасьці. Ня дай Бог – вайна”.
(Бандарук: ) “Прафэсар Дмытро Стэпавік кажа пра ўсяго “жменьку” фанатычных праціўнікаў “аранжавай рэвалюцыі”. Некаторыя аглядальнікі сьцьвярджаюць, што эпіскапы так званага “маскоўскага Праваслаўя” проста падтрымалі таго, каго падтрымлівае афіцыйны Крэмль, а ўсьлед за Крамлём – пры гэтым вельмі актыўна – Патрыярх Аляксей Другі. На думку шматлікіх палітычных аглядальнікаў і журналістаў, вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў, тое, што сабе дазваляе Патрыярх Аляксей – гэта проста грубае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Ўкраіны.
Затое шматлікія ніжэйшага рангу сьвятары гэтай Царквы заклікаюць да згоды паміж усімі часткамі Ўкраіны, моляцца за божае блаславенства і дэмакратыяю на Ўкраіне. З другога боку, нельга забываць, што УПЦ Маскоўскага Патрыярхату – гэта, акрамя Мітрапаліта, 38 епіскапаў, 10384 парафіі, 151 манастыр, 15 духоўных школаў і мільёны вернікаў. Праўда, паводле апытаньняў, усяго 7% выбаршчыкаў зьвязваюць свае палітычныя сымпатыі з канфэсійнай прыналежнасьцю. Але ж гэта 2 мільёны выбарцаў, якія прыслухоўваюцца да голасу сваіх пастыраў. Гэта можа адыграць вырашальную ролю на выбарах. Багдана Касьцюк:”
(Багдана Касьцюк: ) “Мяркуючы па ўсім – так. Але Мітрапаліт Ўладзімір Сабадан, кіраўнік УПЦ Маскоўскага Патрыярхату, меней актыўна заклікае сваіх вернікаў і духавенства галасаваць за Януковіча. Можна сказаць так, што ён сваім падначаленым, духавенству на Ўсходзе і Поўдні Ўкраіны проста не забараняе агітаваць за Януковіча. Я яшчэ дадам, што ў сэнсе сваіх поглядаў Ўладзімер – не гарачы й не халодны. Акрамя таго ён хварэе, і, на маю думку, рэальна Царквою кіруе ня ён, але людзі зь ягонага атачэньня, якія настроеныя і да аранжавай мірнай рэвалюцыі, і да дэмакратычных зьменаў на Ўкраіне даволі агрэсіўна”.
(Бандарук: ) “Тым ня менш, нельга не згадаць адну гучную фразу, якую выказаў Мітрапаліт Уладзімер. Гаворачы пра Віктара Януковіча, ён сказаў : “Я бачу ў ім сапраўды веруючага праваслаўнага чалавека, які варты стаць на чале нашай дзяржавы”. Праўрадавыя СМІ паведамлялі пра набожнасьць прэм’ера, пра ягонае захапленьне Бібліяй і крыжык на грудзях ледзь не з юнацкіх гадоў. Януковіч у Сьвятой Зямлі, на Афоне, зь іконай, са сьвечкай і гэтак далей. Прафэсар Дмытро Стэповік лічыць, што гэта – фальшывая набожнасьць, у адрозьненьне ад шчырай веры Віктара Юшчанкі.
(Дмытро Стэповік: ) “Мы спадзяемся, што Віктар Юшчанка стане прэзыдэнтам Украіны, бо гэта веруючы чалавек, з хрысьціянскім мэнталітэтам. Юшчанка жыве недалёка ад Міхайлаўскага залатакупальнага манастыра ў цэнтры Кіеву. Яшчэ да таго, як ён стаў кіраўніком Нацыянальнага Банку, а потым прэм’ерам, ён амаль кожную нядзелю прыходзіў у храм. З жонкаю і дзеткамі, без асаблівай аховы, бо, як я разумею, яго ахоўваў Арханёл, ён прыходзіў і шчыра маліўся з намі падчас Сьвятой Літургіі. Гэта сапраўднае хрысьціянства. Такіх людзей рэдка можна сустрэць сярод палітычных элітаў. А Януковіч толькі паводле неабходнасьці стаў праваслаўным. Перад першым турам выбараў ён заявіў, што атрымаў блаславенства ад нейкага манаха на Афоне. Для прапагандысцкай кампаніі можна пакланіцца каму заўгодна. Я ня супраць Афону, але чаму ён не атрымаў блаславенства ад тых рэлігійных лідэраў, якія 6 сьнежня маліліся на Плошчы Незалежнасьці? Ягоная вера вельмі сумнеўная. Ён ніколі раней не дэманстраваў яе. У яго фальшывае хрысьціянства. На кожным кроку яно выяўляецца ў ягонай грубай мове, тэрміналёгіі, якая абсалютна не ўкладаецца ў тэрміналёгію хрысьціяніна”.
(Бандарук: ) “Можна з упэўненасьцю сказаць, што поўная апалітычнасьць нейкай царквы ці канфэсіі – гэта міт. Гэта бачна, у прыватнасьці, ва Ўкраіне. Нейкім чынам усе канфэсіі далі зразумець, на чыім яны баку. Аднак, на думку некаторых аглядальнікаў, форма, у якой гэта зрабіла УПЦ Маскоўскага Патрыярхату, чарговы раз засьведчыла аб ейным “традыцыйным бізантыйска-савецкім сэрвілізьме”, аб тым, што яна спрабуе павярнуць назад плынь ракі, альбо дзьмуць супраць ветру.
Як мне падаецца, найбольш вартая перайманьня пазыцыя Грэка-каталіцкай Царквы. Ужо 1 ліпеня яна распачала малітвы за справядлівыя выбары. Сьвятары атрымалі папярэджаньне, каб не пасьмелі агітаваць за канкрэтнага кандыдата. Затое ўсім рэкамэндавалася маліцца: “Божа, прыйдзі мне на дапамогу, калі я буду супрацьстаяць злой волі і маніпуляваньню галасамі бліжніх, каб дагадзіць чыімсьці карысьлівым інтарэсам”.