Севярын Квяткоўскі, Менск Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сваю незадаволенасьць ідэалягічнай працай у краіне – асабліва са студэнтамі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, студэнцтва – гэта “самая праблемная частка грамадзтва, зь якой трэба працаваць скрупулёзна і далікатна”. Ці адчуваюць беларускія студэнты ідэалягічную працу ў ВНУ, і ці патрэбная ім такая праца?
Я зьвярнуўся да студэнтаў Вышэйшай навучальнай установы нумар адзін – Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Сапраўды, як і заявіў Аляксандар Лукашэнка, асаблівай ідэалягічнай працы навучэнцы БДУ не адчуваюць.
(Хлопец: ) “Не магу сказаць, што я зусім яе не адчуваю. Яна, безумоўна, ёсьць. Асабліва абвастраецца, калі адбываюцца выбары, ці рэфэрэндум. Хоць не магу сказаць, што ёсьць ціск”.
(Дзяўчына: ) “Не, не адчуваю гэтага”.
(Студэнт-гісторык: ) “Не, не адчуваю. Калі ў нас ідуць размовы ўва аўдыторыях, такога няма. Ідэалягізацыя працэсу не адчуваецца”.
(Студэнт-міжнароднік: ) “Я б не сказаў, не адчуваецца”.
(Студэнка: ) “Наогул, адчуваецца, калі мы навокал бачым рэклямы – рэфэрэндум, “За Беларусь” ці яшчэ што-небудзь – тады адчуваецца, а больш ніяк”.
А вось стаўленьне да магчымага ўзмацненьня ідэалягічнай працы ў ВНУ ў студэнтаў рознае:
(Студэнт-гісторык: ) “Ня трэба, таму што ў нас свой сьветапогляд, і ў кожнага сваё бачаньне. Вучыць гэтаму няма ніякай рацыі, тым больш, ва ўнівэрсытэце”.
(Дзяўчына: ) “Не, не патрэбна. Таму што ідэалёгіі вельмі шмат і на тэлевізіі, і на радыё таксама. Таму ва ўнівэрсытэце яна ўвогуле не патрэбная”.
(Хлопец: ) “Я супраць”.
(Студэнт-міжнароднік: ) “Думаю, так. Каб супрацьстаяць заходняй ідэалёгіі, і ўсходняй таксама”.
Апошнія словы належаць студэнту Факультэту міжнародных адносінаў.
А як ацэньваюць пэрспэктыву ўзмацненьня ідэалягічнай працы выкладчыкі, наколькі дзейнай можа быць ідэалягічная праца ў ВНУ? Я гутару з Антонам Астаповічам, нядаўнім выкладчыкам Унівэрсытэту культуры ў справе музэязнаўства. На думку спадара Астаповіча, плён дзяржаўнай ідэалёгіі можа зьявіцца ў аддаленай будучыні, але не ў бліжэйшы час:
(Астаповіч: ) “Ня тая аўдыторыя, якая ўспрыме ўзмацненьне гэтай працы. Па-першае, гэта дарослыя людзі, у якіх сфармаваны сьветапогляд. Па-другое, выкладчыкі таксама маюць свой сьветапогляд”.
(Карэспандэнт: ) “Зробім паралелі з савецкімі часамі. Таксама людзі былі са сваім сьветапоглядам...”
(Астаповіч: ) “У савецкія я ніколі ня верыў у гэтыя каштоўнасьці. Але ж быў актыўным піянэрам, і актыўным камсамольцам дзеля пэўных кар’ерных пэрспэктываў на будучыню: нармальнае сканчэньне школы, нармальнае паступленьне ў ВНУ. А вось цяпер гэта трэба ўскрыць, што гэта заганна, што гэта амаральна. Што зараз выбудоўваецца тая ж амаральная савецкая сыстэма”.
(Карэспандэнт: ) “Але ж, у адрозьненьне ад савецкіх часоў, цяпер ёсьць інтэрнэт…”
(Астаповіч: ) “Інтэрнэт, нават вашая радыёстанцыя ня глушыцца. Пэўныя плюсы ёсьць. Але ж дзе ёсьць гарантыя, што гэтыя плюсы захаваюцца? Трэба ўжо біць у званы. Бо будзем маўчаць, а праз гадоў пятнаццаць-дваццаць яно запрацуе”.