Любоў Лунёва, Менск У Чырвоным касьцёле адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Надсана “Чэслаў Сіповіч. Біскуп і Беларус”, прысьвечанай першаму ўніяцкаму біскупу пасьля зьнішчэньня расейскай уладай у 1839 годзе Беларускай Грэка-каталіцкай царквы.
Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў дзень Беззаганага пачацьця найсьвяцейшай дзевы Марыі і ў 90-я ўгодкі біскупа Часлава Сіповіча. Чэслаў Сіповіч у 20-м стагодзьдзі прыклаў усе намаганьні ў справе аднаўленьня беларускай грэка-каталіцкай царквы. Айцец Надсан працаваў разам з айцом Сіповічам. Ён паведаміў Радыё Свабода, што палічыў маральным абавязкам напісаць кнігу пра свайго настаўніка.
(Надсан: ) “Я лічу маім маральным абавязкам напісаць пра гэтага чалавека, які, сапраўды быў выдатным чалавекам, нягледзячы на некаторыя памылкі, якія ён рабіў, як і ўсе людзі. Гэта ж частка нашай гісторыі – і царкоўнай і нацыянальнай. Чалавек, зьехаўшы зь Беларусі меў 23 гады, жыў Беларусьсю ўвесь час. Хацеў, каб беларусы былі божым народам. Увесь час. Дзякуй богу, што мне ўдалося гэта зрабіць.”
Не ўсе ахвотныя зьмясьціліся ў залі Чырвонага касьцёла. Павітацца з айцом Надсанам прыйшлі людзі розных палітычных поглядаў, мастакі, пісьменьнікі. Выказаць падзяку аўтару кнігі прыйшла ўнучка брата біскупа Сіповіча Юлія.
(Сіповіч: ) “Гэта, сапраўды, вялікі гонар для ўсёй нашай сям’і. Я мяркую, што мы скарыстаем магчымасьць і зьезьдзім сям’ёй у Лёндан. Канечне, наведаем бібліятэку і музэй. Я лічу гэта сваім абавязкам.”
Юры Хадыка даўні знаёмец айца Надсана.
(Хадыка:) “Гаварыць пра айца Аляксандра гэта тое ж самае, што гаварыць пра грэка-каталіцкую канфэсію і беларускую культуру адначасна. Я прыйшоў да абсалютнага перакананьня, што ўся беларуская культура, усе яе традыцыі сфармаваныя гэтай канфэсіяй.”
Сябра незарэгістраванай арганізацыі “За свабоднае веравызнаньне” Валянціна Трыгубовіч дадала.
(Трыгубовіч: ) “Падзел, які існуе ў нашым хрысьціянстве паміж праваслаўнымі, рыма-каталікамі, грэка-каталікамі, пратэстантамі, калі быў прыняты новы закон аб свабодзе веравызнаньняў. Тыя думкі, якія выказваліся на сёньняшняй сустрэчы, тое, што людзі слухалі і прымалі блізка да сэрца – дапаможа многім прадвызначыць, ці пакажа яго дарогу да бога.”
Айцец Надсан прабудзе ў Менску літаральна тры дні. 9 сьнежня ён будзе ладзіць набажэнства, а на 10 сьнежня прызначаны шэраг сустрэчаў.