Ягор Маёрчык, Багрымавічы, Петрыкаўскі раён (Гомельшчына) Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.
(эфір 6 сьнежня)
Дзед Міхал амаль нічога ня бачыць. Апошні спадзеў — хуткая апэрацыя на вачах. А пакуль падыходзіць чарга да лекара, ён прыстасоўваецца да новага жыцьця. Збыў прысядзібную гаспадарку — стала лягчэй. Цяпер вучыцца навобмацак рабіць хатнія справы.
(Карэспандэнт: ) “У вас быў конь — і што зь ім здарылася?”
(Міхал: ) “Прадаў. Паводле стану свайго здароўя я вырашыў яго не трымаць. У мяне зрок упаў, пачалася гляўкома і катаракта”.
(Карэспандэнт: ) “Не шкада было разьвітвацца?”
(Міхал: ) “Вельмі нават было шкада. Бо я з канём жыву амаль трыццаць гадоў. Я нават плакаў, калі яго прадаваў. Яго адразу забілі й на мяса павезьлі — мне вельмі было шкада. Добры конь быў. Ён так плуга цягнуў, што можна было любавацца. І сам нават павароты рабіў — вось які разумны конь быў!”
(Карэспандэнт: ) “Чаму ў іншых вёсках мала коней, а ў вас так шмат?”
(Міхал: ) “У нас такія людзі. Ёсьць гультаі, што ім не патрэбныя ні конь, ні карова. Ён у краме ўсё набывае. А наш народ увесь прывучоны да працы. У мяне быў конь, у суседа ёсьць конь. Свой конь — вялікая справа. Куды захацеў, туды і паехаў. Нашыя маладыя ўжо ня хочуць рабіць так, як мы. Яны ня хочуць ні кароўку трымаць, ні парсюка. Сёньня зямлі навокал колькі хочаш, жывёлы трымай, колькі можаш — свабода дадзеная! Але моладзь нашая ня хоча”.
(Карэспандэнт: ) “А коней таксама трымаюць збольшага старыя?”
(Міхал: ) “Так. Вось у мяне сыны… “А нашто табе, бацька, конь? На чорта ён табе?” Старыя паміраюць, і коні паміраюць”.
10 гадоў таму ў Багрымавічах быў статак кароваў — 70 галоў. Сёньня — толькі 15. У 1994-м тут было паўсотні коней, ацалела ўсяго 18. Амаль два дзясяткі коней на сотню жыхароў — у Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны гэта самы вялікі паказьнік.
Багрымавічы — яскравы прыклад вёскі, якая дажывае апошнія дзесяцігодьдзі. Тых, хто працуе, можна пералічыць на пальцах дзьвюх рук. Каб згадаць дзяцей, хопіць і адной. Усіх астатніх Уладзімер Цяга называе “кульгаючымі пэнсіянэрамі”. Да гэтай катэгорыі адносіць і самога сябе. Праз хваробу костак мажны дзязька ходзіць з кійком. На малых дыстанцыях карыстаецца роварам, вялікія адлегласьці перадольвае на кані.
(Карэспандэнт: ) “Да вас нейкі транспарт езьдзіць?”
(Цяга: ) “Не, нічога ў нас няма. Да Пціча трэба канём ехаць. Гэта 5 кілямэтраў”.
(Карэспандэнт: ) “А колькі коні каштуюць?”
(Цяга: ) “Дзесьці тысяч 500–600. А калі конь добры, я магу і пераплаціць”.
(Карэспандэнт: ) “Хай вашая пэнсія будзе 150–200 тысяч. Колькі пэнсіяў трэба адкладваць, каб набыць каня?”
(Цяга: ) “Трэба год капіць, бо адразу ня купіш”.
Набыць жарабя — гэта толькі палова справы. Самае галоўнае — навучыць яго. Конь супраць чалавека. У арсэнале састарэлага гаспадара — пуга, хамут і лейцы. За вальналюбнай жывёлінай — фізычная моц. Перамога дастаецца першаму. Пытаньне толькі калі: тыднем раней ці тыднем пазьней.
Пэнсіянэр Аляксей Сігай перакананы: гандляваць коньмі — гэта бізнэс, а выхоўваць іх — прыватная справа, дзе ня можа быць шаблённага падыходу. Кожны гаспадар, так бы мовіць, лепіць каня пад сябе.
(Аляксей Сігай: ) “А як абвучыць? Трэба маладога запрагаць. Зімою зануздваеш яго ў сані…”
(Карэспандэнт: ) “…а зімою лепей?”
(Аляксей Сігай: ) “Натуральна!”
(Карэспандэнт: ) “І колькі доўжыцца такое навучаньне?”
(Аляксей Сігай: ) “Яшчэ гледзчы які конь: тыдзень ці два. Я некалі свайго запрагаў, ён зусім не хацеў ісьці. Піхаю — ён пачынае рухацца. Як толькі спынюся — і ён стаіць”.
(Карэспандэнт: ) “Паўсюль у вёсках коні, але чаму ў Багрымавічах іх так шмат?”
(Аляксей Сігай: ) “З маленства мы яшчэ з бацькамі іх трымалі. У сем гадоў я ўжо коней на пашу вадзіў. А пры Савецкім Саюзе нам не дазвалялі трымаць сваіх коней. Яны былі толькі ў калгасе. Пойдзеш да брыгадзіра — дасьць, тады зробіш сваю працу, а бывала, прыйдзеш — а ён не дае”.
(Карэспандэнт: ) “На карову трэба сена і на яго. Ён шмат спажывае?”
(Аляксей Сігай: ) “Тры тоны сена патрэбна і на карову яшчэ тры — амаль шэсьць тонаў патрэбна. З канём лягчэй: сам накасіў і сам прывёз”.
(Карэспандэнт: ) “Звычайна як ёсьць конь, ім яшчэ можна зарабляць. Вы дапамаглі — вам заплацілі”.
(Аляксей Сігай: ) “Я такога нікому не раблю, бо я сам слабы. А калі хто папросіць — дам. А які там заработак? Чарку якую нальюць дый усё”.
У Багрымавічах нават крымінальныя здарэньні зьвязаныя з конямі. Іх пакуль ня крадуць. Але няма горшай помсты, чым скалечыць кабылу свайго ворага. Іван Сігай адчуў гэта:
(Іван Сігай: ) “У нас вакол вёскі скрозь адна паша. І цэлае стада коней хадзіла вакол гародаў. А яна адна ў гароды залезла. Ёй нагу перарэзалі. І прыйшлося аддаць. Нейкія езьдзілі… як іх?”
(Карэспандэнт: ) “Скупшчыкі?”
(Іван Сігай: ) “Так. Яны яе забілі й на мяса забралі”.
(Карэспандэнт: ) “Вы спрабавалі разабрацца з тымі людзьмі, якія нагу перарэзалі?”
(Іван Сігай: ) “Ніхто пра гэта не гаворыць. Кажуць, што ня бачылі. Каб сам пабачыў, ведаў, хто гэта. Тады б зь імі разабраўся, бо ў яго конь таксама ёсьць”.
(Карэспандэнт: ) “А міліцыю тады выклікалі?”
(Іван Сігай: ) “Ня зваў я нікога. А што я буду хадзіць? Тут чалавека цяпер заб’юць, і можаш не дапытацца, а гэта ж жывёліна”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму так атрымліваецца, што ў сусесдніх вёсках ня так шмат коней, як у вас?”
(Іван Сігай: ) “Мо, там дапамагаюць трактарамі. А ў нас трактароў няма”.
(Карэспандэнт: ) “Калгас не дае?”
(Іван Сігай: ) “Калі папросіш зрабіць нешта, то дадуць у апошнюю чаргу, калі ўсё свае ўпарадкуюць”.
У дадзены момант я знаходжуся на падворку Ўладзімера Герасіменкі. Гаспадар — адзіны на ўсе Багрымавічы, хто разводзіць бараноў і прынцыпова не гадуе сьвінчо ды каня.
(Карэспандэнт: ) “Ва ўсіх вёсках коней трымаюць. У Багрымавічах іх шмат як нідзе. А чаму вы не трымаеце?”
(Герасіменка: ) “Я падлічыў, што конь мне на год патрэбны чатыры разы. Ва ўсіх ёсьць свой конь. Папросту я пайду і вазьму”.
(Карэспандэнт: ) “Неяк нехарактэрна. Звычайна ў вёсках сьвіней трымаюць ці козаў. Вы трымаеце не парсюкоў, а бараноў. Гэта выгадней?”
(Герасіменка: ) “За год я расходую пяць кіляграмаў сала. І ня болей. Нашто мне парсюкі, калі я заўсёды сьвежае змагу набыць? А так вялікі клопат. Толькі за маленькае парасятка 60 тысяч аддай. Так на гэтыя грошы я вазьму 10 кіляграмаў — і на год хопіць. А гэтыя сьвіньні яшчэ хварэюць, здохнуць могуць. Таму тое, што на ягго аддасі, не вяртаецца”.
(Карэспандэнт: ) “Бараноў прасьцей даглядаць?”
(Герасіменка: ) “Натуральна, што так. Яны самі па волі ходзяць. А зімою дасі ім сена і напоіш. Таму іх і трымаць лягчэй”.
(Карэспандэнт: ) “Даўно бараноў трымаеце?”
(Герасіменка: ) “Ужо гадоў дзесяць”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі іх у вас?”
(Герасіменка: ) “Дзесьці трыццаць пяць”.
(Карэспандэнт: ) “А бараніну яшчэ і на шашлык можна пусьціць…”
(Герасіменка: ) “Дык вось да мяне і прыяжджаюць. “А колькі за яго?” Кажу: “Па 4 тысячы за мяса”. “Добра”. І замовы вялікія робяць. Учора барана ўзялі. Паглядзелі, які тлусты, кажуць, што яшчэ прыедуць. Прыяжджайце!”
Яшчэ адзін зацяты праціўнік каня ў сваім хляве — гэта дзед Васіль. Калі хто і адпавядае азначэньню “філёзаф па жыцьці”, дык гэта ён. За савецкім часам употай слухаў замежныя радыёстанцыі. А ў перабудову захапіўся рэлігіяй. Цягам усяго жыцьця, як губка, усмоктваў веды і назіраньні. А пад старасьць пачаў рабіць свае высновы.
(Васіль: ) “Гэтыя коні нас і загробілі! Яны нам патрэбныя? Яны патрэбныя, як мне хвароба! Мне конь патрэбны некалькі дзён на год. А ці пры носіць карысьць той конь? На карову сена патрэбна. І на яго. Але фактычна, нам цяжка жыць праз пакаленьне нашых дзяцей і ўнукаў. Фактычна моладзь жыве абы-як. Яны атрымліваюць 100 тысяч, а я — 200. Каб яны нас не падойвалі, як тую кароўку, было б добра. Яны нас не прымушаюць. “Бацька! Маці! Нічога ня трэба”. А аддай ім, ня супраць будуць”.
(Карэспандэнт: ) “А як людзі ў Багрымавічах да ўладаў ставяцца?”
(Васіль: ) “Згадваю — Госпадзі прасьці! — Сталіна ды Леніна. Вось тая рассада і сёньня засталася. Мы празь яе і пакутуем. Камбайнэра дачакаесься толькі ў сьвіныя галасы. Яны за хвіліну працы бяруць тысячу рублёў! Тое збожжа, якое трэба змалаціць, не акупляецца. Добрая капа — у гадзіну працы не ўкладзесься. За 60 тысяч набуду гатовае! Вось такія ў нас ільготы. Так што праграма ленінскай брахні засталася. Гэць гэтага Лукаша-брахуна! Але лад наш зьмяніць нельга. Ён ад часоў Маркса-Энгельса заразіў гэтую землю, як каларадзкі жук. Гэтага ўжо не паправіш!”
Для жыхароў Багрымавічаў конь — сапраўдны сымбаль жыцьця. Гэта напамін аб дзяцінстве, калі савецкая ўлада забараняла трымаць жывёлаў. Гэта сродак перасоўваньня і памагаты на полі. Але самае галоўнае — гэта сьведчаньне заможнасьці й пэўнай ступені незалежнасьці ад калгаснага начальства.