Станіслаў Кулік, Менск Сёлета споўнілася 10 гадоў, як у Беларусі быў спынены выхад
газэты “Збудінне”. Свайго часу яна выдавалася на так званай яцьвяскай мове і нават заклікала да стварэньня ў Заходнім Палесьсі нацыянальнай аўтаноміі. Аднак аўтанамісцкі рух не набыў сілы й паступова згас. Чаму загінуў “яцьвяскі” праект і чым сёньня занятыя яго аўтары?
Заходняе Палесьсе ў Беларусі – гэта рэгіён ад Берасьця да Пінску. Тамтэйшых насельнікаў больш як мільён. Народная мова ў Заходнім Палесьсі мае свае выразныя асаблівасьці. У розны час шматлікія літаратары спрабавалі экспэрымэнтаваць зь ёй у прозе й паэзіі. Ну а найбольш значны праект, каб стварыць “заходышнополіську лытырацьку” мову, распачаў у 1985 годзе філёляг Мікола Шаляговіч.
(Шаляговіч: ) “Я тады вучыўся ў асьпірантуры, і гэта была тэма маёй дысэртацыі. Па-другое, у Літве, Латвіі, Беларусі шырыўся нацыянальна-дэмакратычны рух. Аргумэнты на карысьць таго, што адрозьненьні паміж палескай і беларускай мовамі вельмі выразныя, адшукваліся мною ды іншымі. Нават адбылася ўсесаюзная канфэрэнцыя, якая прызнала палешукоў за асобны народ. І трэцяе: гэта быў спосаб рабіць палітыку ці заявіць пра сябе ў палітыцы, маючы грунтоўную пляцоўку”.
Першыя творы Шаляговіча на яцьвяскай рэмзе былі надрукаваныя ў часопісе “Беларусь”, на палескай старонцы газэты “Голас Радзімы”, у адмысловым выпуску “Балесы Полісься” ў “Чырвонай зьмене”. У 1989 годзе ва ўсесаюзным камітэце друку зарэгістравалася выданьне грамадзка-культурніцкага аб’яднаньня “Полісьсе” – газэта “Збудінне”. Яна заінтрыгавала пэўную частку нацыянальнай інтэлігенцыі. Новая літаратурная мікрамова ўяўлялася ёй сродкам адраджэньня “рамантычнага Палесься”. Пра тое згадвае тагачасны ўласны карэспандэнт усесаюзнай “Литературной газеты” ў БССР вядомы публіцыст Анатоль Казловіч:
(Казловіч: ) “Я вітаў, вельмі шчыра дапамагаў. Нават падпісаў калектыўнае пісьмо ў ЦК КПБ, таму што гэта было ўпершыню – газэта на паляшуцкай мове! Вершы хлопцы пачалі пісаць на палескай мове. Я адчуваў, што й мне хочацца гэта рабіць!”
Тады аснову маладых дэмакратычных суполак Берасьцейшчыны складалі паэты, празаікі, журналісты. Невыпадкова газэта “Збудінне” стала для іх асноўным асяродкам самавыяўленьня. На першым этапе рух меў на мэце кадыфікаваць заходнепалескую літаратурную мову і пашыраць тэксты на ёй. На думку прафэсійнага лінгвіста й палітыка Вінцука Вячоркі, гэта быў цікавы экспэрымэнт.
(Вячорка: ) “Яго роля ў тым, што гальванізаваныя пэўныя лексычныя магчымасьці заходнепалескага дыялекту. Увогуле цікавасьць да Палесься й яго насельнікаў у навуковым і культурным сьвеце існуе даўным-даўно. Шматлікія помнікі як каляндарнай, так і пазаабрадавай паэзіі, рытуалы, звычаі, вырабы – усё гэта захоўвалася на Заходнім Палесьсі дзякуючы пэўнай яго геаграфічнай закансэрваванасьці. Так што гэта была ініцыятыва экспэрымэнтальнага кшталту. Такія прэцэдэнты ў гісторыі славянскіх і эўрапейскіх моваў адбываліся й раней, калі дыялект, адрозны ад асноўнага масіву пэўнай мовы, спрабавалі аформіць у выглядзе пэўных моўных стандартаў”.
Да 1990 году ў палескім руху праявіліся ўсе матывы нацыянальнага адраджэньня: змаганьне за дэмакратыю, зацікаўленьне фальклёрам, краязнаўствам, археалёгіяй, рамантызм і нацыяналізм... Парадокс, аднак менавіта на гэтым грунце ў асяродзьдзі энтузіястаў палескага руху адбыўся палітычны раскол. Ён пачаўся пасьля таго, як Мікола Шаляговіч абвясьціў пра існаваньне самастойнага яцьвяскага народу, “у якога абудзілася генэтычная памяць”, і запатрабаваў для палешукоў самавызначэньня ў аўтаноміі. Пры гэтым так званыя “новаяцьвягі” прэтэндавалі на ўкраінскія землі Валыні ды польскія Падляшша й Холмшчыны. Урэшце палітызацыя руху прывяла да крытычнай сытуацыі, калі мясцовыя людзі зразумелі: інтэлігенты з сталіцы цягнуць іх да сваркі зь беларусамі ды суседнімі народамі. Ілюстрацыяй унутранага канфлікту ў “Полісьсі” стаў выхад зь яго складу кіраўніка пінскае гуртыны, палешука з этнічным імем Каленіка Ўдавідчыка.
(Удавідчык: ) “Вось так, як наш прэзыдэнт пасварыўся з усім сьветам, так і Шаляговіч з усімі пасварыўся. А потым заяўляе, што мне ніхто ня трэба... Вось ты, яшчэ два-тры чалавекі – і ўсё. Я на гэта ня мог пагадзіцца, бо працаваў у Пінску зь людзьмі. Гавару, што мы беларусы, але маем пэўны дыялект нашае мовы, а шукаць тут яцьвягаў няма чаго. А ён – толькі “Етвызь”, і усё!”
Спробы “новаяцьвягаў” стварыць на Палесьсі партыю “Суйдінне”, а затым Яцьвяскую нацыянальную партыю і тым самым адмежаваць заходнепалескі рух ад нацыянальнага адраджэньня Беларусі выклікалі абурэньне ня толькі ў палешукоў, але і ў нацыянальна-дэмкратычных колах краіны. Ніл Гілевіч, Яўген Цумараў і Алег Трусаў на старонках “ЛіМу”, “Нашага слова” і ў Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня ўголас загаварылі пра шкоднасьць надуманай палітызацыі праблемы Заходняга Палесься Шаляговічам і яго прыхільнікамі. Згадвае Алег Трусаў:
(Трусаў: ) “Гэта была чарговая спроба раскалоць Беларусь, бо ніякіх яцьвягаў у Беларусі няма. І спроба Шаляговіча назваць палешукоў яцьвягамі даволі сьмешная, а з другога боку – шкодная. Пачалася гэтая справа ў час распаду Савецкага Саюзу, калі стваралі розныя псэўдааўтаноміі. Хацелі стварыць польскую аўтаномію ў Літве, яцьвяскую ў Беларусі... Гэта была адмысловая праца спэцслужбаў для расколу нацыянальнага руху, утварэньня канфліктных сытуацыяў, каб пасьля ў каламутнай вадзе лавіць вялікую й малую рыбку”.
(Карэспандэнт: ) “Вы лічыце, што Шаляговіч дзеяў ня сам, а ім маніпулявалі?”
(Трусаў: ) “Думаю, што так. Адкуль жа ў яго такія грошы? За што ён праводзіў фэстывалі “Етвызь”, газэту выдаваў? Давалі грошы, і не малыя...”
Аднагалосна апанэнты Міколы Шаляговіча кажуць пра памылковасьць і нават шкоднасьць спробы прышпіліць да авантурнай палітыкі ўвогуле цікавы філялягічна-культурны праект. Між тым з 1994 году й да сёньняшняга дня адкрытым заставалася пытаньне: як асабіста былы прэтэндэнт у правадыры Палесься расцэньвае сваю паразу? Пасьля няўдалага ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах Мікола Шаляговіч падаўся ў камэрцыйны бізнэс і катэгарычна ўхіляецца ад размоваў з журналістамі. Аднак сваё цьвёрдае маўчаньне перапыніў у эксклюзіўным інтэрвію для радыё “Свабода”.
(Шаляговіч: ) “Любое нацыянальнае адасабленьне – памылка. Я гэта зразумеў дзякуючы Богу, пэўным людзям, сябрам, знаёмым. Я для сябе адкрыў, што займаўся палітыкаю ад незадаволенасьці сабой і сваім ранейшым статусам. Гэта, аднак, прайшло, як захапленьне ў маладосьці. Гэта ўжо ўчарашні дзень. Як ня можаш ў 40-гадовым узросьце стаць 20-гадовым, так нельга мне сёньняшняму стаць ранейшым зацятым палешуком”.
За мінулае дзесяцігодзьдзе заходнепалескае адраджэньне згасла, як сон постмадэрніста. Створаная энтузіястамі літаратура не пашырылася ў рэгіёне, тым часам пасьля рэфэрэндуму 1996 году ў школах, вучылішчах, тэхнікумах Піншчыны й Берасьцейшчыны пазыцыі беларускасьці аслаблі – шырыцца расейская мова. З тае далёкае пары ў практыцы ўладаў засталася толькі ідэалягічная традыцыя запалохваць палешукоў нібыта намерам дэмакратаў, апазыцыянэраў увогуле, раскалоць Беларусь так званай “яцьвяскай аўтаноміяй”. І па-ранейшаму гэтая тактыка постсавецкае вэртыкалі спрацоўвае...