Валянціна Аксак, Менск Прызначаныя на 8 сьнежня перамовы сакратарыяту Саюзу пісьменьнікаў з прадстаўнікамі ўлады наконт Дому літаратара не адбыліся.
Як паведаміў намесьнік старшыні рады саюзу Барыс Пятровіч, 8 сьнежня да іх меўся прыехаць начальнік упраўленьня будынкаў рэспубліканскай маёмасьці Юры Герасімаў. Менавіта ў падпарадкаваньні гэтае структуры Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта знаходзіцца будынак Дому літаратара пасьля таго, як у 1997 годзе ўлада гвалтоўна забрала яго ад пісьменьнікаў. Тады ім пакінулі ў Доме літаратара толькі бібліятэку і два пакоі для сакратарыяту. Яшчэ ў трох пакоях дазволілі працаваць Літфонду, два зь якіх пазьней забралі.
3 сьнежня Часлаў Праваловіч, начальнік адміністрацыйнага корпусу №5 (так афіцыйна цяпер называецца Дом літаратара) заявіў, што паколькі Саюз пісьменьнікаў адмаўляецца заключаць дамову пра арэндную плату, ён памяшканьні апячатае. У сувязі з узьніклай пагрозай высяленьня пісьменьнікі зьвярнуліся зь лістом да кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Шэймана. Адказу яны пакуль не атрымалі. А спадар Герасімаў свой непрыезд на абяцаныя перамовы патлумачыў надзвычайнай занятасьцю.