ЗША рыхтуюць маштабную рэформу службаў бясьпекі

ВАШЫНГТОН. Палата прадстаўнікоў Злучаных Штатаў прыняла закон аб рэфармаваньні службаў бясьпекі. Паводле закону, у ЗША будзе створаная новая пасада дырэктара нацыянальных спэцслужбаў, які будзе кантраляваць 15 агенцтваў. Будзе таксама ўзмоцнены кантроль за авія- ды памежнай бясьпекай. Паводле спэцыялістаў, гэта самая буйная зьмена ў структуры амэрыканскіх спэцслужбаў пасьля стварэньня ЦРУ.