Міхал Стэльмак, Менск Колькі беларусаў жыве зараз ва Ўкраіне? Паводле зьвестак амбасады Беларусі ў Кіеве, усяго ва Ўкраіне пражывае 285,5 тысяч беларусаў. Сярод нацыянальных меншасьцяў гэтай краіны беларусы па колькасьці займаюць другое месца пасьля расейцаў. Ва ўсялякім разе, беларусаў ва Украіне жыве больш, чымсьці ўкраінцаў у Беларусі, якіх тут 237 тысяч чалавек.
Беларуская дыяспара вельмі нераўнамерна расьселеная па тэрыторыі Ўкраіны. Больш за ўсё іх – ва ўсходняй і паўднёвай яе частках. Асабліва шмат беларусаў жыве ў Данбасе, куды у свой час яны, альбо іх бацькі ці дзяды мігравалі на працу ў тамтэйшыя шахты. У сталіцы Ўкраіны Кіеве– 16 тысяч беларусаў. Нарэшце, найменшая колькасьць – у Заходняй Украіне. На Львоўшчыне, напрыклад, пражывае ўсяго каля паўтары тысячы беларусаў.
Статыстыкі наконт таго, якому кандыдату–Януковічу ці Юшчанку– аддалі беларусы перавагу, няма. Разам з тым, пэўна можна сказаць адно, што адзінага кандыдата ва ўкраінскіх беларусаў не было. Віньніцкая вобласьць, напрыклад, месьціцца ў цэнтры Ўкраіны. Тут жыве нямала беларусаў, пра што мне паведаміла Ніна Сьвірыд, наша суайчыньніца, ураджэнка Бярэзінскага раёну. Што тычыцца палітычных прыхільнасьцяў да таго ці іншага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, то, паводле спадарыні Сьвірыд, віньніцкія беларусы падчас галасаваньня падзяліліся:
(Сьвірыд: ) “Беларусы – палова за Юшчанку, палова за Януковіча”.
(Карэспандэнт: ) “Як жыве зараз Віньніца?”
(Сьвірыд: ) “Нармалёва. Тут мірна ўсё. Няма ніякая бойкі – нічога. Адны за свайго, іншыя за свайго. Ходзяць па вуліцы і, каторыя за Юшчанку, крычаць: “Юшчанка, Юшчанка…”. Усё нармалёва”.
(Карэспандэнт: ) “Ці працуюць крамы?”
(Сьвірыд: ) “Працуюць. У нас ужо ўсё прыватнае”.
Многія зь беларусаў у часе выбарчай кампаніі кіраваліся й пазыцыяй, якую ў размове са мной выказаў Сяргей Кулікоў, генэрал у адстаўцы, які паходзіць з Горацкага раёну, але зараз жыве ў Львове:
(Кулікоў: ) “У нас прынцып такі. Украіна ёсьць для нас прыёмнай маці. А Беларусь ёсьць роднай. З жонкай вырашылі не ісьці галасаваць, таму што каго родныя дзеці Ўкраіны выберуць, той і нам будзе добрым. Ім будзе добра, і мы з гэтым пагодзімся”.
Ці вызначала неяк беларуская дыяспара сваю пазыцыю ў дачыненьні да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі ва Ўкраіне? Як вынікае з расповедаў беларускіх украінцаў, палітычны нэўтралітэт – гэта пазыцыя, насамрэч, асэнсаваная, і ёю кіраваўся шмат хто, нягледзячы на тое, што падчас выбарчай кампаніі да беларускай дыяспары ва Ўкраіне былі звароты з боку аднаго з кандыдатаў, а менавіта з боку каманды Віктара Януковіча падтрымаць яго на выбарах, паколькі, маўляў, той мае беларускія карані.
Наагул жа, нават калі яны й галасавалі за таго ці іншага кандыдата, то публічна яны пра гэта ня любяць казаць. Ня абмяркоўвалася гэтае пытаньне й на сходах нацыянальна-культурніцкіх арганізацыяў беларусаў, якіх ва Ўкраіне 28. У прыватнасьці, вось якім меркаваньнем на гэты конт у гутарцы са мной падзялілася старшыня Ўсеўкраінскага саюзу беларусаў Ірына Аржакоўская, якая паходзіць з Асіповіцкага раёну, але жыве ва Ўкраіне, у Кіеве, больш як трыццаць гадоў:
(Аржакоўская: ) “Ва Ўкраіне любяць беларусаў, бо беларусы спакойныя, ціхія. Лічу, што чалавек павінен сам думаць, разумець, аналізаваць. Але людзі тут усякія ёсьць. Тут сутыкнуліся ня столькі этнічныя, як клянавыя інтарэсы. А ў нас сярод беларусаў ёсьць людзі, якія займаюцца прыбыльнымі справамі. Дык яны цягнуць ці ў той, ці ў іншы бок. Ёсьць і такія, але такіх мала. Украінцы працавітыя людзі. Каб ніхто не лез, ніхто ня ўказваў, як украінцам жыць дык яны б разабраліся самі”.