Сэрбія пратэстуе супраць асобы прэм''ера Косава

БЕЛГРАД. Адміністрацыя ААН у Косаве (UNMIK) адпрэчыла патрабаваньне Сэрбіі ануляваць прызначэньне былога палявога камандзіра Рамуша Гарадзіная прэм’ер-міністрам Косава. UNMIK заявіла, што прызначэньне адбылося згодна заканадаўству. Гарадзінай – былы вярхоўны камандзір Косаўскай Вызвольнай Арміі (UCK). Прэм’ер Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што прызначэньне Гарадзіная – сур’ёзны ўдар па перамоўным працэсе адносна статусу Косава.