АБСЭ заклікае Ўкраіну правесьці справядлівыя выбары

САФІЯ. Кіраўнік АБСЭ, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі заклікаў украінскія ўлады даць вольны доступ міжнародным назіральнікам у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. У баўгарскай сталіцы ў панядзелак адбудзецца нарада міністраў замежных спрваў краінаў АБСЭ, на якой будзе абмяркоўвацца пытаньне ўкраінскіх выбараў. Пасі заклікаў 55 краінаў АБСЭ прыняць удзел у назіраньні за выбарамі ва Ўкраіне.