Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".
Як кіруе залежнымі словамі дзеяслоў паляваць? У беларускім друку пракідаюцца словазлучэньні, у якіх паляваць зводзяць з прыназоўнікам за (прыкладам, паляваць за зьверам, паляваць за тэрарыстамі). Такое ўжываньне памылковае. У літаратурнай мове дзеяслоў паляваць звычайна спалучаецца з прыназоўнікам на: паляваць на зьвера, на птушку, на тэрарыстаў. Таксама, маючы на ўвазе ловы зьвяроў і птушак, можна ўжыць і нарматыўную беспрыназоўнікавую канструкцыю, у якой назоўнік, залежны ад дзеяслова паляваць, ставіцца ў форме вінавальнага склону: паляваць дзіка, глушца. Вытворны ад паляваць назоўнік паляваньне спалучаецца з прыназоўнікам на: паляваньне не за мядзьведзем ці качкаю, а на мядзьведзя, на качку.
Характар канструкцыі не зьмяняецца ад ужываньня дзеяслова паляваць і назоўніка паляваньне ў пераносным сэнсе. Раз палюем на зьвера, значыць, палюем і на рарытэты, і, скажам, на памылкі, як у выпадку “Жывой мовы”.
Гаворым правільна: былі на паляваньні, палявалі зайцоў, цецерукоў або палявалі на зайцоў, на цецерукоў; часта шукаем прыгодаў – палюем на іх, палюем, напрыклад, на кніжныя навінкі, выкараняем моўныя памылкі – палюем на памылкі.