Юры Сьвірко, Менск У Маскве Кучма з Пуціным выступілі супраць паўторнага галасаваньня ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта кіраўнікі Ўкраіны й Расеі заявілі падчас сустрэчы ў маскоўскім аэрапорце “Ўнукава”. Беларускія палітыкі па рознаму камэнтуюць вынікі сустрэчы Кучмы з Пуціным.
Хаця расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін і заявіў сёньня, што міжнародныя пасярэднікі праблемаў Украіны ня вырашаць, бо “апошняе слова за ўкраінскім народам”, ён таксама сказаў, што зьдзіўлены прапановамі пра перагаласаваньне другога туру выбараў.
“Гэта нічога ня дасьць. Перагаласаваньне можна праводзіць трэці, чацьверты, дваццаць пяты раз, пакуль адзін з бакоў не атрымае патрэбных вынікаў”, — сказаў Уладзімер Пуцін пасьля таго, як Леанід Кучма выказаўся супраць перагаласаваньня, заявіўшы, што ніводная краіна ня мае такой юрыдычнай нормы. На думку спадара Кучмы, гэта будзе не перагаласаваньнем, а плебісцытам.
Вось як пракамэнтаваў гэтыя перамовы былы кіраўнік беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч:
(Шушкевіч: ) “Гэта фактычна ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы. Тое, што Кучма ўяўляе сабой пэўнае вернападданства расейскае, — гэта адназначна. Ён паехаў ратаваць сваю хеўру, сваю каманду”.
А на думку лідэра Партыі камуністаў Сяргея Калякіна, тое, што гаварылі журналістам прэзыдэнты Расеі ды Ўкраіны, наўрад ці было сапраўднай тэмай перамоваў. Што да перагаласаваньня, спадар Калякін сказаў:
(Калякін: ) “Наколькі я ведаю, не прадугледжанае паводле Канстытуцыі Ўкраіны перагаласаваньне, то бок там могуць быць або прызнаныя выбары, або не прызнаныя. Таму нібыта трэцяга туру галасаваньня яны сапраўды ня маюць, як ня маюць і перагаласаваньня ў другім туры. Гэта праблема, я лічу, заканадаўцаў Украіны, і ў першую чаргу Вярхоўнага Савету Ўкраіны, які правамоцны прымаць рашэньні пра зьмены Канстытуцыі”.
На перамовах у Маскве Ўладзімер Пуцін выказаў заклапочанасьць тэндэнцыяй расколу Ўкраіны і сказаў, што падтрымлівае намаганьні Леаніда Кучмы ў справе ўмацаваньня цэласнасьці дзяржавы. Але адразу сказаў: “Паводле афіцыйнага перапісу насельніцтва, ва Ўкраіне жыве 17% этнічных расейцаў. Насамрэч — значна больш. Гэта цалкам расейскамоўная краіна. Мы ня дзелім яе ані на захад, ані на ўсход”.
Вось як паставіўся да гэтай заявы спадара Пуціна Станіслаў Шушкевіч:
(Шушкевіч: ) “Ведаеце, некалі Койвіста добра сказаў, што тэрыторыя, якую калі-небудзь заваёўвала Расея, на думку расейскага кіраўніцтва, ёсьць расейскай і ўсё, што зь ёю адбываецца іншае, гэта часовыя зьявы. Дык вось гэтую імпэрскасьць і праяўляе Пуцін”.
А спадар Калякін мяркуе, што расколу Ўкраіны ня хоча ніхто — ані Пуцін, ані Эўрапейскі Зьвяз:
(Калякін: ) “Сёньня, наколькі я ведаю, у сьвеце ўсе спробы любога расколу, любога сэпаратызму, асуджаюцца міжнароднай супольнасьцю й спыняюцца — ці то сытуацыя ў Квэбэку, ці то ў іншай вобласьці любой іншай краіны”.
У Маскве дзейны ўкраінскі прэзыдэнт зазначыў: “Самае галоўнае — Вярхоўны суд як найвышэйшы орган мусіць сказаць, былі парушэньні або не. Палітычнае рашэньне парлямэнтам прынятае. Гэта слушна, трэба шукаць палітычнае рашэньне выйсьця”. Паводле Леаніда Кучмы, працэс павінен быць простым: пасьля рашэньня Вярхоўнага суду — канстытуцыйная рэформа, якая празь некалькі дзён дазволіць зацьвердзіць парлямэнцкі ўрад, і тады парлямэнт будзе адказваць за становішча ва Ўкраіне. А потым камісія будзе разглядаць прапановы, як правесьці перавыбары.
На пытаньне, як цяпер, на ягоную думку, будзе разьвівацца сытуацыя ва Ўкраіне, Станіслаў Шушкевіч адказаў:
(Шушкевіч: ) “Атрымаўшы такую падтрымку ад Расеі, зразумела ж, Кучма цяпер будзе выступаць супраць таго, каб зьменшыліся фальсыфікацыі, каб адбыўся тур выбараў наноў. Таму гэта ўсё накіравана на тое, каб замацаваць Януковіча. Гэты ўжо будзе служыць Расеі верна”.