Юры Дракахруст, Прага Адмысловая група экспэртаў абнародавала плян рэфармаваньня Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Гэтыя прапановы прадугледжваюць пашырэньне складу Рады бясьпекі ААН, а таксама пашырэньне кола сытуацыяў, у якіх Рада бясьпекі можа даваць санкцыі на ўжываньне сілы.
Экспэрты прапануюць пашырыць склад Рады бясьпекі ААН з 15 да 24 сябраў, каб у вышэйшым органе арганізацыі былі больш поўна прадстаўленыя ўсе рэгіёны сьвету. Іншы варыянт рэформы прадугледжвае павелічэньне колькасьці сталых сябраў Рады – зараз такімі зьяўляюцца Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Кітай, Расея і Францыя. Бразылія, Нямеччына, Індыя й Японія настойваюць на тым, каб набыць такі ж статус.
На думку экспэртаў, падчас апошніх крызісаў у Іраку й Судане, а таксама раней у Руандзе й на Балканах ААН прадэманстравала няздольнасьць зрабіць істотны ўнёсак у іх вырашэньне. Рэформа, прапанаваная экспэртамі, прадугледжвае, што Рада бясьпекі павінна часьцей даваць санкцыю на ўжываньне сілы для вырашэньня лякальных канфліктаў. Прынамсі, такая санкцыя павінна давацца ў выпадках, калі нейкая дзяржава ня здольная абараніць сваіх грамадзянаў ці ўчыняе гэнацыд супраць іх.
У прапановах камісіі ўтрымліваецца таксама вызначэньне тэрарызму, які ёсьць “любое дзеяньне, якое мае на мэце зрабіць сьмяротную ці сур’ёзную шкоду цывільным асобам з мэтай паўплываць на ўрады ці міжнародныя арганізацыі”. Гэтае вызначэньне выклікае крытыку з боку арабскіх дзяржаваў: яны прапаноўвалі выключыць з вызначэньня тэрарызму супраціў замежнай акупацыі – прынамсі, не лічыць тэрарыстамі палестынскіх нападнікаў-самазабойцаў.
Экспэртная група ў сваіх рэкамэндацыях надае таксама ўвагу так званым “мяккім пагрозам” – распаўсюду беднасьці й хваробаў, якія падрываюць міжнародную стабільнасьць гэтаксама як тэрарызм, узброеныя канфлікты й распаўсюд зброі масавага зьнішчэньня. Экспэрты лічаць мэтазгодным штогод выдаткоўваць 10 мільярдаў даляраў на барацьбу са СНІДам, а таксама да 2006 году завяршыць перамовы ў межах Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, каб зьменшыць галечу ў краінах разьвіцьця.
У групу з 16-ці экспэртаў уваходзяць вядомыя ў сьвеце палітыкі – былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Брэнт Скоўкрофт, былы расейскі прэм’ер-міністар Яўгэн Прымакоў, былы кітайскі міністар замежных справаў Дзян Дзі Чэнь. Плян рэфармаваньня, прапанаваны экспэртнай групай, зараз уважліва вывучаюць у сталіцах шмат якіх дзяржаваў сьвету. Чакаецца, што некаторыя з прапановаў выклічуць бурную дыскусію – прынамсі, пашырэньне складу Рады бясьпекі можа зрабіць гэты орган недзеяздольным.