Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія палітыкі надалей бяруць самы актыўны ўдзел у вырашэньні ўкраінскага крызысу. Прэзыдэнт Квасьнеўскі прывёз у Кіеў свой плян урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне, які падтрымалі лідэры вядучых эўрапейскіх краінаў і ЗША.
Плян Аляксандра Квасьнеўскага складаецца зь пяці пунктаў. Польскі прэзыдэнт, аднак, пагадзіўся назваць толькі тры зь іх. Першы: бакі гарантуюць, што ня будуць ужываць сілу, другі –актывізацыя палітычнага дыялёгу на ўсіх узроўнях і трэці – паўтор другога туру прэзыдэнцкіх выбараў.
Квасьнеўскі заявіў, што сытуацыя ва Ўкраіне застаецца вельмі небясьпечнай.
(Квасьнеўскі: ) “Настроі ў заходняй і ва ўсходняй Украіне паказваюць, што існуе рэальная магчымасьць паўстаньня некантраляванага канфлікту. Трэба неадкладна дзейнічаць. Бо калі сутыкнуцца натоўпы прыхільнікаў розных кандыдатаў – сытуацыя будзе вельмі драматычная”.
Пасьля перамоваў зь Віктарам Юшчанкам, польскі прэзыдэнт сказаў журналістам, што гэтая размова патрымала ягоны аптымізм.
(Квасьнеўскі: ) “Сытуацыя выглядае лепш, чым я думаў яшчэ сёньня раніцай. Аднак да кампрамісу яшчэ вельмі доўгі шлях, на якім шмат цяжкіх размоваў. Ня выключана, што хутка я ізноў наведаю Кіеў”.
Сказаў прэзыдэнт Польшчы. Ён заклікаў Расею пачаць дыялёг ня толькі з Віктарам Януковічам, але й з Віктарам Юшчанкам.
Паводле польскіх адмыслоўцаў, прысутнасьць ва Ўкраіне замежных палітыкаў такога ўзроўню, як Квасьнеўскі, Адамкус і Саляна вельмі карысная, бо прэзыдэнт Кучма амаль заўсёды намагаўся паказаць, што яму неабыякавыя меркаваньні Захаду.