Тацяна Сьнітко, Менск Новая перадача сэрыі “Чытальная заля”.
Аднойчы ўлетку мяне разлучылі з новай сяброўкай. Мы пазнаёміліся зь ёй за два дні перад тым непадалёк ад кальцавой дарогі. У яе была лёгкая хада, сумныя жарты і складаны характар. На трэці дзень яна слухала мяне так уважліва, што мы доўга блукалі пад дажджом, а пасьля ўпісаліся ў той правы паварот на трэцяй перадачы...
Нас абдало пырскамі дажджу з мокрага асфальту. Нейкім сёмым пачуцьцём мы вырашылі не тармазіць, вільнулі на пустую сустрэчную, выраўняліся, перастроіліся і тармазнулі пры ўезьдзе на мост за азадкам вішнёвага “Опэля”. “Ф-фу ты!” — выдыхнулі мы з палёгкай. І тут мы раптам заглухлі...
У раптоўнай цішыні прагучаў уздых нашага спадарожніка. Ён быў, як аплявуха. І каму — нам! Такім хуткім, такім вёрткім... і такім бяспамятным. Трэ было гуляць не ў рулетку, а ў поле цудаў. Слова на літару “н”, назва перадачы, на якой мы нармальна ўкаціліся б у паварот... Але спадарожнік, які гаварыў усю дарогу, пра гэта змаўчаў. “Я зараз павешу аб’яву, што хачу жыць...” — “А я зараз нікуды не паеду!..”
І ён разлучыў нас зь сяброўкай — цёмна-шэрай “дзявяткай”. Потым мы пасябравалі зь ейнай чырвонай каляжанкаю... Потым — зь бэжавай “капейкай”.
Я люблю аўтамабілі. Цікавыя яны, гэтыя жалезныя істоты. Гэта ня толькі сродак перасоўваньня. Гэта яшчэ, як любяць нагадваць інструктары аўташколаў, сродак падвышанай небясьпекі. Упершыню праехаўшы за рулём па кальцавой, а потым па горадзе, можна адразу забыцца на свае даўнія экстрэмальныя мары. Здаецца, нехта хацеў скокнуць з парашутам? Пракаціцца на водных лыжах? Папрысутнічаць пры вывяржэньні вулькану? Як гэта дробна ды праблемна... Стань кіроўцам-пачаткоўцам — і вульканы проста адпачываюць!
Затое жыцьцё, якое і так багатае на экстрым, пасьля першых паездак на аўто здаецца спакойным, як люстэрка. Клін клінам...
Пасьля першых паездак за рулём перажываеш ломку сьвядомасьці. Мабыць, псыхалягічна яна падобная да ломкі наркамана. Кіраваньне аўтамабілем становіцца нібыта наркотыкам. Спачатку гэта падаецца небясьпечным да страху, але бяз гэтага ўжо сумна. Праз колькі часу дзень, пражыты не за рулём — ужо згублены дзень.
У кіраваньні аўтамабілем праяўляецца характар чалавека. З гэтым ніхто даўно не спрачаецца. А што з праявамі нацыянальнага характару? Верагодна, тут мы можам казаць пра агульнапрынятую манеру язды, магчыма, пэўную традыцыю, што грунтуецца на мясцовым мэнталітэце. Беларускіх кіроўцаў часам ушчуваюць за іхную невысокую культуру ваджэньня. Робяць гэта нашыя “даішнікі”, а яшчэ... кіроўцы-жанчыны.
Прадстаўнікі дзяржаўтаінспэкцыі працытуюць вам Правілы дарожнага руху, асабліва ў месцах пра абгон і праезд левага павароту. Кабеты ж проста абурацца на мужчынскі дарожны шавінізм. “Вось хачу абагнаць”, кажа дзяўчына, што кіруе маленькім джыпам, “толькі мігну паваротнікам — а ён газуе, як ачумелы! Бо бачыць: абганяе не мужык на “Запарожцы”.
Але ўсё пазнаецца ў параўнаньні. “Днямі езьдзіў з бацькамі машынаю ў Маскву”, дзеліцца аднагрупнік па аўташколе. “Гэта нейкае кіно жахаў! Масквіч кідае машыну на скрайняй левай паласе, уключае “аварыйку” — а сам у краму!..” І гэта адбываецца на адным з цэнтральных праспэктаў. Увогуле, маскоўскі дарожны рух — прадмет частых і даволі адназначных згадак. З-за ягонай ступені хамства, падвышанай і перавышанай хуткасьці. Маскву аўтамабільную лаюць усе. Асабліва тыя, хто за рулём. Але сустракаюцца выключэньні.
“Якая Масква, што вы бачылі ў жыцьці!” – махае рукой сусед-дальнабойшчык, зь якім мы чакаем чаргі ў паліклініцы, каб узяць кіроўчую даведку. “Паспрабавалі б ад’езьдзіць рэйс па дарогах Сырыі, Эміратаў... Во там — хуткасьць і манэўры”. Паводле ягоных словаў, у Беларусі народ езьдзіць гэтак памяркоўна і акуратна, што баяцца няма чаго: “Адно ня блытай газу з тормазам ды пазірай у люстэркі”. І сапраўды.
Самымі “гарачымі” манерамі на дарогах вызначаюцца жыхары паўднёвай Эўропы. Мая сястра прызнавалася, што заплюшчвала вочы, калі апынулася першы раз у Гішпаніі ў якасьці пасажыркі аўтамабіля. Там кіроўцы не адрозьніваюцца асаблівай ветлівасьцю: падрэзаць цябе на павароце ім — як быка на скаку спыніць.
Неістотна адрозьніваюцца й дарожныя манеры італьянцаў: да правілаў дарожнага руху многія зь іх ставяцца з патрыцыянскай пагардай. А вось французы якраз наадварот, вызначаюцца на дарогах ветлівасьцю, недзе нават галянтнасьцю. Скажам, я чула ад відавочцаў пра выпадак, калі кіроўца-парыжанін не па правілах прапускаў аўто, якім кіравала дама... Ня ведаю, можа, галянтны кавалер проста перастрахоўваўся — мяне вунь таксама прапускаюць... І часам не па правілах... Выходзіць, што мянчук за рулём больш падобны да парыжаніна, чым да жыхара якой-небудзь Каталёніі альбо Пальмы-дэ-Маёркі.
Я ў думках разьвітвалася з жыцьцём на дарозе тройчы. Першы раз не зусім канчаткова, верачы ў добры лёс: калі турысцкі аўтобус вырульваў па вузкім сэрпантыне ў гарах Сыцыліі й на імгненьне, як мне здалося, завіс над страмнінай. “Чаму ў іх над кювэтамі няма агароджаў?”, мільганула слабая думка. Потым прыйшла іншая — што “кювэт” той на два кілямэтры глыбінёй. Як вышыня вулькану Этна.
Другі раз справа была ў Грузіі. Тбіліскі міліцыянт падвозіў мяне на шэрай “Волзе” па такіх віражах, што заставалася толькі пажадаць яму сысьці ў Шумахеры. Адхонныя схілы, крутыя павароты, эмацыйная размова гаспадара машыны з калегамі-супрацоўнікамі мясцовага ДАІ... Дзякуй Богу, “Волга” неўзабаве заглухла і доўга не заводзілася. А я стала езьдзіць па Тбілісі на трамваях.
Але найстрашнейшай была пасажырская прага жыцьця не ў гарах паўднёвых краінаў — як ні дзіўна, у роднай Беларусі. Сябра маіх сяброў, беларускі габрэй з самым славянскім імем Іван, вёз нас адпачыць на Менскае мора. Зірнуўшы на затор ля Ждановічаў, Іван і вокам не міргнуў — паляцеў па сустрэчнай. А калі насустрач паказваліся машыны, скіроўваўся ўправа так рашуча, што над “Жданамі” чулася запазычаная лексыка абедзьвюх дзяржаўных моваў. Паколькі, акрамя мяне, астатнія пасажыры не асабліва хваляваліся, можна было зрабіць выснову, што жалезны Іванаў конь звыклы да гэткага галёпу.
Аднойчы мне распавялі, як у глыбінцы, на Берасьцейшчыне, Івана затрымалі за перавышэньне хуткасьці. А ён якраз перад тым гасьцяваў у Амэрыцы. Дае Іван міліцыянтам Берасьцейшчыны нейкі дакумэнт і кажа: “Гэта мае правы. Яны на ангельскай мове, бо выдадзены ў Штатах. Я павінен плаціць вам штраф у далярах”. Узрадаваліся даішнікі. “Але пратакол”, працягвае парушальнік, “трэба складаць па-ангельску!” Са словаў таго, хто гэтую гісторыю распавядаў, галоўны міліцыянт доўга нешта пісаў, гартаючы ангельска-расейскі слоўнік, а потым сказаў, што гэта задужа цяжка. Адпускаючы Івана, ён падакараў яго трохі ды нешта засумняваўся. Спытаў, якой гэта катэгорыі яго замежныя правы адпавядаюць. А на тых ліпавых правах была нейкая эмблема намалявана — пэўна, нейкі лягатып — у выглядзе крылаў. “Бачыш вось гэтыя крылы?”, сказаў Іван. “Яны азначаюць, што я магу яшчэ й на самалётах лётаць!” Зьяжджаў нядаўні парушальнік, акружаны павагай...
Беларусь аўтамабільная — не Амэрыка. Тут ніколі ня здарыцца аварыі з-за таго, што машына ўрэзалася ў высакароднага аленя. Алень мірна стаяў на скрайняй правай паласе пры кепскай бачнасьці. Беларусь аўтамабільная — нават не Эўропа. Тут няма традыцыйных аўтабанаў, рэвэрсіўнага руху, няма тунэляў і адпаведных знакаў. Калі зірнуць на карту эўрапейскіх аўтадарог, адразу кідаецца ў вочы, як гусьцее сетка хуткасных трасаў у межах краін Бэнілюксу й Нямеччыны. Аўтабан — гэта такая траса, па якой звычайна ня езьдзяць павольней за 90 кілямэтраў на гадзіну. У Амэрыцы гэта завецца крыху ня так — гайвэй. Аднесьці да такіх у нас можна хіба толькі трасу Берасьце — Масква, дый тое з нацяжкамі.
Такім чынам, для майго экстрэмальнага суседа па курсах тут было б самае райскае месца, і ніякі інструктар ня стаў бы заклікаць яго рыхтавацца да сустрэчы са стражамі дарогі — дзяржаўтаінспэкцыяй. Звыклых для нас дарожных патрулёў у форме зь зялёнымі палоскамі, якія адлюстроўваюць сьвятло, напрыклад, у Нямеччыне — няма. Ніхто там не хаваецца ў хмызах, не стаіць на ўзбочыне з радарам. Тым ня менш, калі хуткасьць усё ж перавышана, гэта ня пройдзе дарам. Колькі немцаў, асабліва расейска-савецкага паходжаньня, былі страшэнна зьдзіўленыя, калі знаходзілі ў сваіх паштовых скрынях сканаваныя здымкі самога сябе на сваім аўто з разьлікамі хуткасьці машыны ў момант здымку! А пад гэтымі “вясёлымі карцінкамі” — аркушык, а то і стосік квіткоў на штраф. Хітрая дарожная паліцыя на трасах панаставіла відэакамэраў. Парушальнікаў руху вылічваюць кампутары, людзі ж у форме больш займаюцца дарожнымі здарэньнямі.
Весялей патруляваньне дарог выглядае ў амэрыканцаў. Ты едзеш, а над галавой у цябе так рамантычна кружыць верталёт дарожнай паліцыі... Ну проста Галівуд!
Кампутар на аўтатрасе — гэта сумна. Ён, канечне, зь цябе, як у той песьні — “лішняга ня спросіць”... Але хіба эўрапеец мае шанец гэтак душэўна пагутарыць з дарожнай міліцыяй, як братка-беларус? І асабліва — сястра-беларуска. Адна жанчына прызналася, што звычайна кажа прадстаўнікам ДАІ што-небудзь кшталту: “Вой, хто гэта такі прыгожы мяне спыніў?” Другая даводзіць ім, што зь дзяцінства марыла працаваць у міліцыі. Кажуць, дапамагае яшчэ зварот да спадара афіцэра з падвышэньнем ягонага званьня... “Што? Вы не маёр? Толькі лейтэнант? Гэтага ня можа быць! Значыць, вы хутка ім будзеце!” Вядома, ні гэтыя штучкі, ні проста жаночыя ўсьмешкі ня ёсьць панацэяй. Але калі парушэньне ня дужа сур’ёзнае, шанцы зачараваць чалавека зь ляскай ёсьць.
…Тры машыны ў кювэце за два кілямэтры ад майго дому. Іх занесла на сьлізкай дарозе. Семдзесят дарожна-транспартных здарэньняў за суткі... Беларусы любяць абганяць. Большасьць аварыяў, паведамляе ДАІ, адбылася пры абгоне грузавога транспарту. Галалёду сёньня ўжо няма, утапталіся ці расталі сьнежныя заносы, затое вісіць смуга — бачнасьць абмежаваная. Але беларусы любяць абганяць. З таго атрымліваюцца лабавыя сутыкненьні й новая сумная статыстыка.
А здавалася, што першы сьнег нічога не вяшчуе...
Я стаяла на аўтобусным прыпынку й назірала, як не праносяцца, а літаральна крадуцца па засьнежанай трасе машыны. Нават новыя “Мэрсэдэсы” паўзьлі павольна, адзін за адным, па пракладзенай у сьнезе каляіне. Спыняць спадарожныя машыны ў той дзень было бессэнсоўна: кіроўцы проста баяліся збочыць з каляіны — маглі проста забуксаваць у мяккім сьнезе.
У першы ж дзень, як выпаў сьнег, мы сустрэлі ля суседняй вёскі мікрааўтобус у кювэце. Ён стаяў у ім пярэднімі коламі, да таго ж, падрэзаўшы на павароце трактар. Была раньняя раніца. Каляіны яшчэ ніхто не праклаў. І дарогі, вядома, ня чысьціў... Характэрная для беларускіх дарожнікаў рэч! Здаецца, штогод яны забываюцца, што ўзімку бывае сьнег, што ўвогуле мы жывем у Беларусі, а ня дзесьці, скажам, у Бразыліі.
Зіма нясе мноства прыгодаў для аўтамабіліста — прыемных і ня вельмі. То тасол, то трос для буксіру, то зараднае для акумулятара, бо інакш жалезны конік ня хоча заводзіцца на вялікім марозе. Усе навокал пачынаюць пытацца адзін аднаго пра зараднае — значыць, сыноптыкі перадаюць якіх мінус дванаццаць…