Сяргей Дубавец Ня першы раз сутыкаюся з тым, што ў Беларусі адносіны да роднае мовы не такія, як ва ўсім астатнім сьвеце. У цывілізаваных краінах гэткія адносіны сёньня выглядаюць так, як адносіны чалавека да сваёй асабістай гігіены.
Кленічы пра пагрозу існаваньню мовы ці патрэбу яе адраджэньня гучаць як галасы зь мінулага ці нават пазамінулага стагодзьдзя. Гэтаксама як даўно няма ў газэтах атрыкулаў пра тое, што трэба мыць валасы ці шкарпэткі. Эўропа ўжо не ратуецца ад вошай, а толькі на ўсе лады абмяркоўвае, як даглядаць сябе з найлепшым вынікам для здароўя. Тое самае і з мовамі. І толькі ў нашым куце Эўропы мы ўсё яшчэ гаворым паняткамі пазамінулае эпохі. Але заўважце, як мала, кажучы пра гібель мовы, мы робім для яе здароўя! Гэтаксама як, кажучы пра чысьціню нашых гарадоў, мы не заўважаем, як кепска нашы гарады прыстасаваныя для асабістае гігіены чалавека.
Ня першы раз заўважаю, што паспаліты эўрапеец – немац, літовец, паляк -- грэблівыя адносіны беларуса да сваёй роднай мовы ўспрымае сёньня без патасу, прыземлена, як бытавую неахайнасьць.
У мяне даўно няма сумневу, што галоўная праблема ў Беларусі, якая ніяк ня можа сама сябе прызнаць паўнавартаснай нацыяй, а ўсё толькі гіне і адраджаецца, яе галоўная праблема – у мове. Стан беларускай мовы сёньня – галоўны індыкатар ненармальнасьці цяперашняе ўлады і ненармальнасьці апазыцыі. Усё астатняе – усе гэтыя партыйныя праграмы, эканоміка, сацыяльная сфэра – усё гэта, як кажуць, у пакеце. Яшчэ Багушэвіч пісаў некалі, што мова -- адзежа душы. Ня дзіва, што калі чалавек у нямытых шкарпэтках зьяўляецца ў нейкай эўрапейскай кампаніі, астатнія спачатку касавурацца на яго, пасьля прызнаюць за чужака, а ўрэшце перастаюць яго ў сваю кампанію клікаць. Калі ўзьвесьці гэты абразок у маштаб краіны, атрымаем знаёмую міжнародную ізаляцыю.
Зьвярніце ўвагу на ўкраінскае супрацьстаяньне. Што ўрэшце радыкальна адрозьнівае гэтых двух Віктараў? Іхныя праграмы? У тым жа і рэч, што гавораць яны пра падобнае і абяцаюць людзям, па вялікім рахунку, тое самае. А радыкальна адрозьнівае іх тое, на якой мове яны зьвяртаюцца да сваіх прыхільнікаў. І ўжо толькі гэта робіць Юшчанку сымбалем свабоды, дэмакратыі і эўрапейскае будучыні, а Януковіча – сымбалем саўка, аўтарытарызму і, прабачце за міжвольную аналёгію, нямытых шкарпэтак.
* * *
(Бартосік: ) Шчыра кажучы, бывае няёмка за тых людзей, якія паводле службовага становішча павінны на сёньняшніх дзяржаўных пасадах прадстаўляць беларускую мову. Бо чалавеку прыстойнаму даводзіцца ўвесь час нешта недагаворваць ці нават хлусіць самому сабе. З цынікамі ўсё ясна, а вось за гэтых бывае няёмка. Госьць газэты “Звязда”, доктар філялягічных навук і дырэктар Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Лукашанец стварае ўражаньне чалавека прыстойнага, для якога лёс роднага слова – гэта ня толькі асабістая кар’ера. Вось цытата зь ягонага інтэрвію:
“Сучасная моўная сытуацыя ў нашай краiне ўяўляецца мне дастаткова складанай i неадназначнай. Справа ў тым, што на сёньняшнi дзень у нас iснуе разыходжаньне памiж заканадаўчым статусам суiснуючых рускай i беларускай моў i рэальным становiшчам iх у грамадзтве. Юрыдычна атрымлiваецца, што ў нас дзьве дзяржаўныя мовы — беларуская i руская, i ў гэтым пляне яны абсалютна раўнапраўныя. Але рэальны стан беларускай мовы на сёньняшнi дзень не адпавядае яе юрыдычнаму заканадаўчаму статусу. Гэта значыць, што рэальна сёньня яна займае другарадныя пазыцыi ў многiх сфэрах грамадзкага ўжытку, i ў першую чаргу ў найбольш важных i ўплывовых сфэрах жыцьця сучаснага грамадзтва, такiх як дзяржаўнае кiраваньне, справаводзтва, навука i некаторыя iншыя. У тым лiку i сродкi масавай iнфармацыi”.
(Бартосік: ) “Пракамэнтаваць інтэрвію спадара Лукашанца я папрасіў двух філёлягаў, чые імёны і публікацыі вядомыя ўсім, каго не абыходзіць моўная праблема. Гэта Сяргей Запрудзкі і Вінцук Вячорка.
Такім чынам, спадар Лукашанец нібыта і наракае на “другараныя пазыцыі” беларускай мовы, але прычынаў такога становішча не называе. Улічваючы аўтарытарны характар цяперашняй беларускай улады, калі ўсе дзяржаўныя пытаньні вырашае адзін чалавек, спадар Лукашанец мусіў бы і назваць гэтага чалавека. Але ня можа. Акурат тут за яго і робіцца няёмка... “Дык што ж, сытуацыя зьменіцца толькі тады, калі па-беларуску загаворыць першая асоба дзяржавы?” Кажа Сяргей Запрудзкі:”
(Запрудзкі: ) “Гісторыя паказвае, што беларуская мова сапраўды вельмі моцна залежала ад палітыкі. Возьмем, скажам, дваццатыя гады. Безумоўны рэнэсанс і росквіт. Ён быў абумоўлены выключна палітычнай сытуацыяй. Тым, што ўжо была адноўлена беларуская дзяржаўнасьць. І тым, што ў рамках Савецкага Саюзу праводзілася палітыка каранізацыі. Палітыка беларусізацыі дала такі неверагодны ўздым беларускай літаратуры, мастацкай творчасьці, які і сёньня мы спажываем зь вялікім задавальненьнем. Такой жа, але гэтым разам неспрыяльнай палітычнай сытуацыяй быў абумоўлены заняпад 30-х гадоў. Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларускага сялянства, да беларускай інтэлігенцыі. І калі мы ўзгадаем больш блізкі час, позьнесавецкі час, русіфікацыя, з другога боку -- уздым беларускай мовы ў першай палове 90-х гадоў. У сувязі з аднаўленьнем дзяржаўнасьці і ў сувязі з палітычнымі зьменамі ў жыцьці грамадзтва.
Я зь вялікім жаданьнем хацеў бы, каб беларуская мова менш залежала ад палітыкі, але баюся, так не атрымаецца. Я лічу, што гэта ня вельмі добра, калі вось гэтая палітызацыя робіцца такой штучнай, наўмыснай, стараннай, вельмі інтэнсыўнай і гэтай далей. Тут я спаслаўся б на практыку першай паловы 90-х гадоў. Калі беларуская мова стала “бээнэфаўскай мовай”. Зразумела, што Беларускі Народна Фронт шмат спрыяў таму ўздыму беларускай мовы, які адбыўся ў першай палове 90-х гадоў. Але, разам з тым, трэба было намагацца дыстанцыявацца, каб беларуская мова была агульнадзяржаўнай каштоўнасьцю, агульнаграмадзянскай. Не патрэбна была манаполія, на якую прэтэндаваў БНФ за часамі Пазьняка на беларускую мову. І вось гэтая цесная асацыяцыя беларускай мовы з БНФ вельмі кепска адбілася ў той момант, калі БНФ “а ля Пазьняк” вельмі моцна заняпаў. Пазьняк паляцеў уніз і пацягнуў за сабой ні ў чым не павінную беларускую мову”.
(Бартосік: ) “Вінцук Вячорка ня згодны зь Сяргеем Запрудзкім наконт таго, што БНФ “прыватызаваў” мову напачатку 90-х гадоў:”
“Я не пагаджуся з тым, што ў 96-м годзе мова была гранічна палітызаваная. Якраз не. Якраз да 94-га, 95-га году моўнае пытаньне чым далей, тым меней палітызавался. Па-беларуску загаворвалі і дзяржаўныя чыноўнікі, і навуковыя, і ўнівэрсытэцкія катэдры. Узгадайма, як сьпікеры беларускага парлямэнту адзін за адным прывучаліся гаварыць па-беларуску. Як спадар Мечыслаў Грыб, паабяцаўшы, што за лета адновіць веданьне беларускай мовы, абяцаньне сваё выканаў і павёў сэсіі па-беларуску. Усё гэта ўплывала натуральным чынам на структуры выканаўчай і прадстаўнічай улады па ўсёй Беларусі. І фактычна мы выходзілі на сытуацыю, калі беларуская мова была абавязковым варункам дзяржаўнага існаваньня. Цяпер жа моўнае пытаньне з-за палітыкі Лукашэнкі і яго групы палітызавалася гранічна. І палітызавалася менавіта ў такім сэнсе, што беларуская мова асацыюецца з жаданьнем дэмакрытычных зьменаў”.
(Бартосік: ) “Слухаючы маіх суразмоўцаў, я не заўважаю, каб яны супярэчылі адзін адному. Сапраўды, лёс роднае мовы не павінен, дый ня можа залежаць ад таго, загаворыць ці не загаворыць на ёй Лукашэнка. Не загаворыць, бо беларуская мова не ўваходзіць у ягоную сыстэму каштоўнасьцяў. Яна ўваходзіць у іншую сыстэму – туды, дзе ёсьць словы “дэмакратыя” і “свабода”. А значыць, яе лёс залежыць ад таго, ці загавораць на ёй беларускія дэмакраты, якія супрацьстаяць Лукашэнку.
Яшчэ адна праблема, якую ня мог абмінуць у сваім інтэрвію “Звяздзе” дырэктар Інстытуту мовазнаўства Лукашанец – гэта беларускі правапіс, дакладней, некалькі правапісаў беларускай мовы. Цытую:”
“Я асабiста сказаў бы, што сёньня iснуюць ня тры варыянты мовы, а тры правапiсныя варыянты яе. Нацыянальная беларуская мова багатая i разнастайная, i ў гэтым сэнсе яна — адзiная. Iншая справа, што сёньня выкарыстоўваюцца тры i нават больш правапiсных варыянтаў яе. Вядома ж, гэта i не пажадана, i вельмi дрэнна ў сучаснай моўнай сытуацыi ў рэспублiцы. Дрэнна перш за ўсё таму, што парушаецца стабiльнасьць правапiсных нормаў, што абцяжарвае выкарыстаньне пiсьмовай беларускай мовы ў розных сфэрах ужытку, перш за ўсё, у сфэры школьнага навучаньня. А менавiта гэтая сфэра i падтрымлiвае стан беларускай мовы ў грамадзтве”.
(Бартосік: ) “Вінцук Вячорка, аўтар сучасных правілаў клясычнага правапісу, з такім поглядам не пагаджаецца:”
(Вячорка: ) “Я мяркую, што нічога надзвычайнага ў існаваньні двух правапісных традыцыяў няма. У нашым рэгіёне Эўропы такая двухправапіснасьць увогуле тыповая, можна сказаць. Дзьве правапісныя традыцыі ёсьць у нарвэскай мове. Нават, фактычна, дзьве традыцыі літаратурнае мовы. Дзьве традыцыі ў грэцкай. Чэская мова вядомая тым, што ў яе ёсьць літаратурная традыцыя і шырокаўжывальная чэская мова. Ва ўкраінскай мове ўжываюцца сёньня, як толькі размарозіўся савецкі моўны ледавік, тут жа зьявіліся два варыянты.
Тысячы людзей паміма жаданьня Інстытуту мовазнаўства, якія пішуць, ствараюць старонкі ў Інтэрнэце, нешта набіраюць на кампутары, прамаўляюць, -- абіраюць клясычны варыянт беларускае мовы. Чым яны матывуюцца? Гэта тэма для адмысловых дасьледаваньняў. І няблага было б, каб Інстытут мовазнаўства і ягоныя сацыялінгвістычныя лябараторыі зацікавіліся гэтым. Чаму гэтыя людзі робяць менавіта такі выбар. Яны яго робяць аб’ектыўна. І наогул у такіх нацыяў, этатэстычных, такіх, як Францыя, Нямеччына, там можна рашэньнем Акадэміі навук выносіць пэўныя моўныя вэрдыкты, і ўсе мусяць іх слухацца. А ў іншых краінах, там, дзе нацыянальная культура фармавалася больш дэцэнтралізавана, менш падлегла дзяржаве, а то і ўвогуле па-за дзяржавай, у тым ліку ў Беларусі, моўныя нормы ўсталёўваюцца жывою практыкаю. І толькі вялікі аўтарытэт таго ж Браніслава Тарашкевіча паспрыяў таму, што безь ніякіх саўнаркамаўскіх дэкрэтаў ці масавых пасадак нязгодных, і ва Ўсходняй, і ў Заходняй Беларусі запанаваў ягоны правапіс. І трэба было толькі савецкі молат і кавадла, каб гвалтам прымусіць, прынамсі, савецкую Беларусь, запісаць новым правапісам. Я думаю, што мы павінны зважаць на гэтыя ўрокі гісторыі і не спрабаваць пераламаць аб калена тое, што фармуецца само сабой. Натуральным чынам”.
(Бартосік: ) “Спадар Лукашанец кажа, што наяўнасьць некалькіх правапісаў зьніжае канкурэнтаздольнасць беларускай мовы ў параўнаньнi з расейскай. Быццам нашы айчыныя таваравытворцы і рэклямшчыкі абіраюць расейскую таму, што забылталіся ў правапісах...”
(Вячорка: ) “Нешта я ня чуў, каб Інстытут мовазнаўства выходзіў з прапановаю да “Камунаркі” альбо “Панасоніка” перакласьці іхныя рэклямныя слёганы альбо тэксты на абгортках тавараў на беларускую мову. Гэтым займаецца грамадзкая арганізацыя. Таварыства беларускай мовы. І ў гэтым сэнсе ТБМ сапраўды нешта рэальна робіць, уплываючы на іхную сьвядомасьць”.
(Бартосік: ) “Дарэчы, я ведаю некалькі беларускамоўных прадуктаў сусьветнага ўзроўню. Маю на ўвазе тэхніку “Самсунга” і “Панасоніка” -- фірмаў, якія робяць рэкляму па-беларуску, бо арыентуюцца на беларускага спажыўца, таго, які ім падаецца больш адукаваным, заможным і здольным купіць іх тавар нават толькі дзеля беларускай мовы. Зрэшты, і ўсім астатнім мова не замінае.
Між іншым, пра патрэбу аддзяліць беларускую мову ад палітыкі гаворыцца і ў інтэрвію дырэктара Інстытуту мовазнаўства спадара Лукашанца. Толькі прычыны ён называе свае:”
“Палiтычна-моўная кан’юнктуршчына павiнна нарэшце адысьцi ў нябыт. Бо некаторыя з так званых рэфарматараў за iмкненьнем да паляпшэньня беларускай мовы хаваюць сваё ўласнае элемэнтарнае няведаньне асноўных правiл беларускай мовы. Вось у чым праблема!”
(Бартосік: ) “У гэтым месцы мне зноў робіцца за дырэктара няёмка. Бо зараз жа хочацца задаць пытаньне: а дзе беларускаму народу ў масе сваёй хоць бы элемэнтарна засвойваць тыя асноўныя правілы, калі за апошнія 10 гадоў у краіне масава былі зачыненыя беларускія школы, а на зьмену ім прыйшла чыноўніцкая грэблівасьць што да роднае мовы, на якой, маўляў, ня выкажаш вялікіх думак (цытую самага вялікага чыноўніка).
У сёньняшніх камэнтарах Вінцука Вячоркі ўвесь час другім плянам гучыць думка пра ролю і месца самога Інстытуту мовазнаўства ў цяперашнім грамадзтве...”
(Вячорка: ) “Спадар Лукашанец заяўляе, што пытаньне пра варыянты правапісу было ўзьнятае грамадзкасьцю насуперак волі Інстытуту. Інстытуту навязалі падрыхтоўку новага варыянту правапісу беларускай мовы. Гэта вялікая бяда Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук, што ён ня ёсьць аўтарытэтным для беларускамоўнае грамадзкасьці. Чаму ён ня ёсьць аўтарытэтным? Зь вельмі простае прычыны. Таму, што ён ня стаў выказьнікам настрояў, памкненьняў і вынікаў аналізу моўнай сытуацыі менавіта з гледзішча тых носьбітаў беларускай мовы, для якіх важная яе будучыня. Гарантаваная будучыня. І ў гэтым ёсьць прынцыповае адрозьненьне Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук ад навуковых пляцовак, зьвязаных з моваю, у Літве, Украіне і іншых суседніх дзяржавах.
Я ня чуў, каб інстытут мовазнаўства выказваў навукова абгрунтаваныя засьцярогі, якраз зьвязаныя з дысфункцыяй беларускай мовы пасьля яе маргіналізацыі, а цяпер і поўнага зьнікненьня ў фактычна ўсіх даступных каналах беларускай тэлевізіі. Зьнікненьня беларускай мовы з практыкі дзяржаўных установаў і, перадусім, гвалтоўнага, неверагоднага паводле тэмпаў скарачэньня колькасьці беларускамоўных школаў і дзіцячых садкоў. І цяпер трошкі недарэчна выглядаюць такія вось крыўды, нас, маўляў, не паслухалі”.
(Бартосік: ) “Ва ўсіх матэрыялах, прысьвечаных моўнай праблеме, міжволі шукаеш цудавторнага рэцэпту хуткага аздараўленьня. Ня мовы. Яна якраз ня хворая. Аздараўленьня прасторы вакол яе. Кажа Вінцук Вячорка:”
(Вячорка: ) “І паводле перапісаў, і паводле сацыялягічных апытаньняў абсалютная бальшыня грамадзянаў Беларусі вызнае роднай беларускую мову. Значыць яна для іх ёсьць каштоўнасьцю. Акрамя таго, сам спадар Лукашанец кажа, што пасіўна беларускаю моваю валодае абсалютная бальшыня, бо нас атачаюць, нават тых, хто гэтага ня хоча, тэксты, выказваньні, вусныя рэплікі, фразы на беларускай мове -- літаратурнай, дыялектнай, гарадзкім простамоўі. І менавіта таму зводзіць клопат пра паўнавартаснае функцыянаваньне беларускай мовы толькі да інтарэсаў дзесяці працэнтаў было б направільна. І ў гэтым сэнсе я зноў жа лічу, што віна Інстытуту мовазнаўства ў тым, што ён не забясьпечыў дзяржаўныя органы, выканаўчыя структуры адпаведнымі папераджальнымі экспэртызамі, сацыялінгвістычнымі аналізамі, сацыялінгвістычным прагнозам, зь якога павінна было б вынікаць, што далейшая гвалтоўная маргіналізацыя беларускай мовы насуперак настроям, насуперак каштоўнаснай шкале ў душах бальшыні нашых суграмадзянаў прывядзе, абавязкова прывядзе да грамадзкага канфлікту”.
* * *
(Дубавец: ) Галоўная загана сёньняшняй беларускай сыстэмы – гэта яе закрытасьць. Закрытасьць ад уласных грамадзян і закрытасьць ад сьвету. Закрытасьць выглядае як такая абазьлёнасьць на ўвесь астатні сьвет, што перастаў запрашаць на свае сустрэчы нашага чалавека.
Праблема беларускай мовы – ня ў тым, што яна ня можа вытрымаць канкурэнцыі з мовай расейскай, а ў гэтай самай закрытасьці, у тым, што яе лёс вызначае адзін чалавек, які цалкам закрыты ад грамадзтва. Закрытасьць прыводзіць да неадэкватнага разуменьня самых простых рэчаў і спараджае хваробы, якія ў нас падаюцца як норма і як стабільнасьць.
Прывяду толькі адзін прыклад, які дакладна ілюструе наша ўсеагульнае захворваньне ад закрытасьці, бо ўявіць сабе такое дзе-небудзь у разьвітай краіне не магу. Кампанія “Вэлком” праводзіла ў сеціве апытаньне: Ці патрэбны яе сайт па-беларуску? Для галасаваньня прапаноўваліся тры варыянты адказу: “так”, “не” і “ня ведаю”. Перамог урэшце варыянт “так”, і сайт быў створаны. На першы погляд, усё вельмі добра, дэмакратычна, але толькі на першы. Бо насамрэч мы маем справу з абсалютным дзікунствам, нічым не адрозным ад дачыненьняў, скажам, паміж паспалітым армянінам і паспалітым азэрбайджанцам у Нагорным Карабаху. Калі ў іх пытаюцца, за што яны так ня любяць адны адных, часьцяком гучыць адказ: “Как не люблю? Люблю. Я проста хачу, что б іх не было!” Каб не было і кропка.
Так і тут. Кампанія прапануе галасаваць супраць беларускага варыянту сайту (і некалькі соцень чалавек галасуюць) нават не таму, што такі варыянт можа камусьці замінаць, бо ў інтэрнэце гэта нерэальна (хадзі на свой расейскі, як і хадзіў), а таму, што павінны знайсьціся людзі, якія проста хочуць, каб нас не было. І ўсё. Прызнаюся, колькі ні спрабаваў уявіць сябе на месцы чалавека, які так прагаласуе або чалавека, які прапанаваў такі варыянт адказу, у мяне не атрымліваецца. Хай кожны гаворыць па-свойму. І гэта толькі адзін прыклад, як у нас мімаходзь пасяляецца нядобрая хвароба, калі нормай жыцьця становяцца стабільна нямытыя шкарпэткі.