У Кіеве адбываецца сустрэча кандыдатаў у прэзыдэнты з пасярэднікамі ад Захаду і Расеі

КІЕЎ. Адбываецца сустрэча з удзелам кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Юшчанкі й Віктара Януковіча, дзейнага прэзыдэнта Леаніда Кучмы, сьпікера Вярхоўнай Рады Ўладзімера Літвіна, генэральнага сакратара АБСЭ Яна Кубіша, аднаго з кіраўнікоў Эўразьвязу Гаўера Саляны, польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага, прэзыдэнта Летувы Валдаса Адамкуса, сьпікера расейскае Думы Барыса Грызлова, якія прыехалі ва Ўкраіну для дапамогі ва ўрэгуляваньні палітычнага крызысу. Міністар абароны Ўкраіны Аляксандар Кузьмук заявіў, што украінская армія ня здрадзіць свайму народу і ня будзе ўцягнутая ў палітычныя працэсы. Два сябры выбарчай камісіі адклікалі свае подпісы з пастановы ЦВК аб перамозе В.Януковіча. Цяпер 6 сяброў Выбаркаму зь 15 нязгодныя з рашэньнем ЦВК.