Вікторыя Марэніч, Харкаў Якая зараз сытуацыя ў адным з найбуйнейшых гарадоў Усходу Украіны – у Харкаве? З Харкава паведамляе карэспандэнт украінскай службы нашага радыё Вікторыя Марэніч.
На цэнтральнай плошчы Харкава, на плошчы Свабоды разьбіты намётавы лягер сябраў моладзевай арганізацыі "Пора" і студэнтаў Харкаўскіх ВНУ. У аўторак адбылася самая масавая бадай з часоў адстойваньня незалежнасьці Ўкраіны акцыя ў падтрымку Віктара Юшчанкі. Паводле розных ацэнак у ёй удзельнічала 80-100 тысячаў чалавек.
Людзі выходзяць на плошчу штодзень. З учорашняга дня на той жа плошчы пачаліся акцыі ў падтрымку Віктара Януковіча. На другім баку плошчу яны таксама паставілі намёты. Учора ж на плошчы адбыўся мітынг прыхільнікаў Януковіча. Сёньня плошчу падзяляе кардон міліцыі.
Сёньня на плошчы адбыліся два паралельныя мітынгі – за Юшчанку і за Януковіча. На адным баку плошчы выступае ўкраінскі сьпявак Панамароў, які падтрымлівае Юшчанку з самага пачатку.
На іншым сіне-белым баку плошчы выступіў губэрнатар Харкаўшчыны Яўген Кушнарёў. Ён заклікаў людзей да згоды і сказаў, што "мы павінны адстаяць законнага прэзыдэнта, абранага тымі мільёнамі людзей, пра якіх сказала Цэнтральная выбарчая камісія".
Зараз на баку прыхільнікаў Януковіча рыхтуецца да канцэрту расейская група "На-На".
Губэрнатар Кушнарёў учора пацьвердзіў, што адмысловымі рэйсамі цягнікоў і аўтобусаў прыхільнікі Януковіча накіроўваюцца ў Кіеў. Ён сказаў, што туды скіравалася больш за 73 аўтобуса і больш за 11 цягнікоў.