Адам Глобус, Менск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Прадстаўляем асабістыя запісы літаратара, мастака і выдаўца Адама Глобуса.
20 лістапада, субота
Пра што можна пагаварыць з таксоўшчыкам без напругі? Пра жанчын і гарэлку. Я выбраў гарэлку... “Учора, пятніца, вечар, я год ня піў і сабраўся выпіць, набраў цэлы пакет закускі, выйшаў з крамы, махнуў гэтым цяжкім пакетам, і мне як каланула пад левай лапаткаю, ледзь прытомнасьць ня страціў. У аптэцы я папрасіў “што небудзь ад сэрца, толькі бязь сьпірту”. Аптэкаркі пасьмяяліся і параілі валідол. З таблеткай пад языком я прыйшоў дамоў, паеў і вырашыў канапы памяняць. Тую, што ў кабінэце, пераставіць у залю, а гэтую, з залі, перанесьці ў кабінэт. Калі я перацягну канапы, значыцца, сэрца ў мяне ў поўным парадку, а не, дык не...” — “Значыцца, канапы ты перацягнуў. А колькі ты ня піў?” — “Год!” — “А я з 98-га ў завязцы, шосты год...” — “Сам кінуў?” — “Сам кінеш... Кадаваўся. Дапіўся я да ручкі: жонку строіў, зь мянтамі біўся. Ты разумееш, п’янаму таксісту мянта толькі пакажы. А жонка іх выклікала, суткі яны мне давалі, а потым пачалі рыхтаваць дакумэнты на прымусовае лячэньне ад алькагалізму. Ня стаў я чакаць прымусу, пайшоў да мамы, выклікаў доктара з кропельніцай. Лёг на канапу і гляджу тэлік. Прыходзіць доктар, расстаўляе свае штатывы. Мама спытала, ці трэба выключаць тэлевізар. Доктар сказаў, што можна і не выключаць. Як я ў сон праваліўся? Ня памятаю. Заснуў у 10, а ў 7 вечара пачаў нагамі торгаць. Доктар маме сказаў: як пачну нагамі торгаць, трэба пабудзіць, бо ўсцыцца і паабсцыкае канапу. А мама не даглядзела, я прачнуўся, калі сцаць пачаў. Ну ды ладна. Пайшоў я на кадыроўку. А мне сказалі дзесяць дзён ня піць. Лёгка сказаць. На раён мне нельга. Як зьяўлюся ў сваім раёне, дык абавязкова бухну з хлопцамі. Таму я дзесяць дзён і праляжаў каля тэлевізара, на мамінай абасцанай канапе. Потым пайшоў да кадыроўшчыкаў. Яны мне на кампутары пачалі паказваць мой мозг. Зялёныя плямы — атручаныя алькаголем клеткі, чырвоныя плямы –— здаровыя клеткі. Поўная муйня! Думаю, але маўчу. Абляпілі мне галаву нейкімі датчыкамі. “Ты год ня будзеш піць!!!” Рукамі перад тварам водзяць, вось так...”
Таксоўшчык кінуў стырно і пачаў паказваць рухі дактароў. У мяне пахаладзела нутро. Бо на дарозе галалёд. “Ты, блін, руль не кідай!” — “Спакойна. Я ж шэсьць гадоў цьвярозы... “Ты два гады ня будзеш піць!” І махае рукамі. А як сказаў, што я ня буду піць тры гады, мяне так дзяўбанула токам па мазгам, што я ледзь зубы каленьмі не павыбіваў. Я зароў на яго мацерна: “Ты што, забіць мяне захацеў?” Кадыроўшчык супакоіў мяне і на вуліцу вывеў. Чатыры месяцы мне хацелася выпіць, а потым перахацелася. І ты, калі можаш ня піць, ня пі!”
21 лістапада, нядзеля
Скажы: з кім ты п’еш, і я скажу: хто ты. У Гурыя Арлова — камэрцыйнага дырэктара маскоўскага выдавецтва “Радуга”, формула вызначэньня людзей была падобная, але грунтавалася выключна на асабістым вопыце. “Я — чалавек гарэлачны. Я — рускі, і, як кожны сапраўдны рускі, люблю водаўку. А ты які напой любіш?” — “Гарэлку!” — сказаць рускаму, што не люблю гарэлкі, я ня змог. Ну-у-у, я яе люблю, паважаю і не ўжываю, апошнім часам. Толькі пра гэта я ня стаў казаць Гурыю Арлову. Гурыя ўсьцешыў мой адказ. “Вінныя, піўныя, джынавыя людзі — таксама людзі, але я паважаю гарэлачных. Я сам гарэлачны і люблю сабе падобных. А больш за ўсё я не паважаю цьвярэзьнікаў. Я іх проста ненавіджу...” Гурый піў астуджаную ў маразілцы гарэлку, заядаў чырвонай ікрой з блінамі й кляў цьвярэзьнікаў. Я піў чыстую ваду, слухаў Гурыя і прымерваў ягоную тэорыю на прысутных... Вось чалавек каўны, а той — кісельны, гэты — гарбатны, тая — малочная, побач — вяршковая...
22 лістапада, панядзелак
Крамлёўскі адвакат Барыс Кузьняцоў — чалавек сур’ёзны. Каб ягонае адвакацкае бюро ўзялося весьці справу, трэба зрабіць унёсак памерам 10 тысяч даляраў. І ён ня вернецца, незалежна ад выніку. Таму і кліентура ў Кузьняцова адпаведная: прэзыдэнт Назарбаеў, палітык Шумейка, генэрал Калугін, артыст Юматаў, эканаміст Барадзін... Мяне ў прыёмную Барыса Кузьняцова прывёў канфлікт з генэралам Любімавым. Адзін з аўтараў майго выдавецтва пазычыў у генэрала частку ягонага артыкулу. Генэрал сказаў, што аўтар — злодзей. Аўтар запярэчыў, маўляў, бралася цытата, а не артыкул. Любімаў папрасіў Кузьняцова па-сяброўску, а не за 10 тысяч, напісаць ліст у пракуратуру маёй роднай Беларусі. Барыс напісаў такое, што пракурор мне сказаў: “Цябе можна пасадзіць адразу, але я даю табе тры дні. Ёдзь у Маскву, у Крэмль, у... Сам ведаеш, куды. А я і ведаць не хачу, куды ты там паедзеш... Едзь і разьбірайся. І я жадаю табе разабрацца...”
Зразумела, я ўзяў квіток на самалёт, каб наступнай раніцай ляцець у Маскву. А ўвечары сеў глядзець тэлевізар. Ішла перадача “Взгляд”, якую вёў сын генэрала Любімава і артыст Бадроў, той, што сыграў галоўную ролю ў фільме “Брат”. Раптам генэральскі сын кажа: “Трэба нам зрабіць перадачу пра літаратурнае пірацтва!” А “брат” падтрымлівае: “Ага, трэба!” Каб вы згарэлі, пацаны, разам са сваімі фільмамі ды перадачамі. І так настрою не было, а пасьля “ага” злоба мяне захапіла.
Прыляцеў я ў Маскву, стэлефанаваўся з Кузьняцовым. Ён сустрэчу прызначыў на 18.00. Я прыйшоў пропуск выпісваць. І на табе маеш: бюро пропускаў працуе да 17.00, пропуск дзейнічае 15 хвілін. І ў бюро, і на ўваходзе халаднатварыя людзі ў вайсковай форме з ультрамарынавымі пагонамі. І сказаў я сабе: “А ня трэба было, Вова, выдаваць кнігу “Выведка ХХ стагодзьдзя”!” Сказаў і пайшоў у краму па шакалядку. Халаднатварая жанчына ў цёмна-сініх пагонах шакалядку ўзяла, пацяплела тварам і выпісала пропуск на 17.45. Гэтая акалічнасьць вельмі зьдзівіла адваката Кузьняцова. Ён неяк вельмі хутка пагадзіўся з тым, што генэралу трэба атрымаць належны ганарар і выдаць у нашым выдавецтве новую кнігу, а потым пачаў разважаць пра суды прысяжных. Паміж развагамі пра прысяжных Кузьняцоў тэлефанаваў у Швэцыю і Казахстан Назарбаеву. Хто што каму недапаставіў, я не зразумеў, бо пісаў ліст у пракуратуру Беларусі. Мы разьвітваліся, як сябры. Мне было прыемна ўсьведамляць, што я цяпер ведаю дарогу ў кабінэт аднаго з найлепшых адвакатаў Расеі. Рознае здараецца, калі бярэсься выдаваць кнігі пра выведку і выведчыкаў.
Толькі ўсю гэтую гісторыю я распавёў дзеля пытаньня, якое раніцай задаў сабе, гледзячы ў люстэрка: “Няўжо я падобны да забойцы?” Да наведваньня кабінэту крамлёўскага адваката я не задаваў сабе падобных пытаньняў. А там халаднавокая сакратарка спытала: “Вы па забойстве?” — “Не, я наконт кнігі...” — “ Заходзьце. Сядайце. Кава? Чай?” Я пачаставаўся каваю і быў упэўнены, што хутка забудуся пра пытаньне крамлёўскай сакратаркі. Не забыўся. Пытаньне вяртаецца. Я зноў і зноў перапытваю люстэрка: “Няўжо ў мяне твар забойцы?” І сягоньня перапытваў. Люстэркі не адказваюць, яны адно множаць пытаньне.
23 лістапада, аўторак
Жанчына ў белым капелюшы, на белых абцасах і ў белым касьцюме звычайна выглядае на экране, а ў кабінэце камэрцыйнага дырэктара выдавецтва “АСТ” падобны строй зьдзіўляе. Дзіля Дэрдаўна Янікеева зьдзіўляла ня толькі вопраткаю: “Мужчына, як у вас з патэнцыяй?” Не чакаючы адказу, Дзіля бухнулася да мяне на калені. “Саш, а ў каго гэта я сяджу на каленях?” Камэрцыйны дырэктар заўсьміхаўся. “Саш, ён хто?” — “Хай ён сам вам скажа...” — “Ты хто?” — “Мастак!” — “Добра, што не пісьменьнік. Пісьменьнік тут я! Данцова, Марыніна, Дашкава засталіся ў мінулым. Будучыня належыць мне — Дзілі Янікеевай. Ты ведаеш такую?” — “Цяпер ведаю. А пра што вашыя кнігі?” — “Пра патэнцыю. Кажаш, з патэнцыяй нармальна. Гэта часова. Стане не нармальна, прыходзь да мяне. Вось табе мая картачка”.
Дзіля Дэрдаўна засунула мне у пінжачную кішэню візытоўку і выхісталася з кабінэту на сваіх высозных абцасах. “Саш, а хто яе так напаіў?” — “Рэдактары!” — “А кніжкі Дэрдаўны прадаюцца?” — “Не перамога, але 10 тысяч разыходзіцца”. — “Ну за дзясятку можна і патрываць і патрымаць на сваіх каленях урача-псыхатэрапэўта, кандыдата мэдыцынскіх навук, Дзілю Дэрдаўну Янікееву, аўтарку кнігі “Харошую справу бракам не назавуць!”
24 лістапада, серада
Каб стаць газэтчыкам, неабходна кожны дзень пачынаць з чыстага аркуша. Гэта вельмі своеасаблівы талент — адмовіцца ад усяго зробленага, заробленага і напрацаванага ўчора. У гэткім выпадку разам са зробленым у мінулае правальваюцца і перакананьні, і куміры, і нават сьветапогляд. Раніцай ты мусіш зрабіць агледзіны фактаў, удзень табе трэба ацаніць, выбраць і апісаць найбольш цікавае здарэньне ці навіну, а ўвечары мусіш адпачыць, каб зранку распачаць новы круг.
Я ведаю толькі аднаго чалавека, здатнага ня толькі спавядаць культ аднадзёньнасці, але й жыць згодна гэткіх правілаў. Гэта Павал Якубовіч — газэтчык ад прыроды. Ён нічога не бярэ зь мінулага, ён нічога не адкладае на заўтра, прынамсі ўсё істотнае ў Якубовіча існуе ў сапраўдным часе. Асабіста для мяне такія паводзіны зусім непрымальныя, бо свае тэксты разьлічваю на публікацыю праз год, а то і празь пяць-дзесяць. Газэтная журналістыка — антыпод кніжнай мастацкай літаратуры. Яшчэ больш непрымальнымі для мяне зьяўляюцца паводзіны квазігазэтчыкаў, якія спрабуюць назапасіць навінаў. Здавалася б, каб стаць газэтчыкaм, трэба толькі адмовіцца ад цяжару мінулага ды футурыстычнай легкаважнасьці будучага — жыць тут і цяпер. Толькі ні адзін з маіх знаёмых на такія паводзіны ня здатны. Як літаратару, мне застаецца спадзявацца і канструяваць заўтрашні дзень.
25 лістапада, чацьвер
Калі мой профіль выб’юць на манэце, І зьявіцца вульгарная любоў, — Мне стане сумна жыць сярод багоў, (рабоў?) У хцівым ды рацыянальным сьвеце. Тады хай прыйдзе фальшываманэтчык, Каб маса грошай выйшла зь берагоў, Калі мой профіль выб’юць на манэце, І зьявіцца вульгарная любоў. Хай на банкнотах более нулёў, Манэты павыкідваюцца дзецям, Дэнамінацыя зьядае каралёў, Каб шлях па коле распачаць наноў, Калі мой профіль выб’юць на манэце.
26 лістапада, пятніца
Я жыву ў натоўпе. Штодня бачу тысячы і тысячы людзей. Мая студыя знаходзіцца ў будынку, пад якім перакрыжоўваюцца лініі мэтро, а мой працоўны кабінэт — у двух кроках ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Мне падабаецца адзінота ў натоўпе. Мне падабаецца безьліч знаёмых, зь якімі вітаюся, перакідваюся некалькімі словамі, якім усьміхаюся... Асабліва люблю людзей, што расказваюць мне кароткія гісторыі. Я штодня запісваю такія показкі, я люблю маляваць натоўп.
Ёсьць у мяне антыпод, які ненавідзіць пасажыраплынь, які заходзіць у самае люднае месца, каб узарваць сябе разам з максымальнай колькасьцю выпадковых мінакоў. Ён — тэрарыст-сьмяротнік. Так склалася, што ў Маскве я ўвесь час праяжджаю на мэтро праз станцыю Пушкінская, Рыская і выходжу на Аляксееўскай. На ўсіх гэтых станцыях тэрарысты ладзілі акцыі. А яшчэ на гэтай лініі мэтро стаіць мячэт, толькі чамусьці ніхто ня зьвязвае мячэту з тэрактамі. Дарма. Я ўпэўнены, што мой антыпод выйшаў з гэтага мячэту.
Я ўпэўнены, што цывілізаваныя краіны мусяць забараніць пабудову мячэтаў на сваіх тэрыторыях. Праваслаўе, каталіцызм, юдаізм і пратэстантызм — дэкаратыўныя рэлігіі. Яны тэатральна, а ня сутнасна супрацьстаяць экспансіі ісламістаў. Таму функцыя супраціву лягла на дзяржаўныя структуры нашай эўрапейскай цывілізацыі. Нашто мне ўсё гэта трэба? Нашто пісьменьніку, які любіць стракаты карнавальны натоўп, лезьці ў вайсковую тэматыку колеру хакі? Бо гэта сутнасна. Бо пішучы свой другі гіпэррэалістычны раман “сУчасьнікі”, я магу паўтарыць за Бэгбэдэрам, які ў тэксьце “Windows on the World” заўважыў: “Пісаць гэты гіпэррэалістычны раман цяжка з-за самой рэальнасьці. Пасьля 11 верасьня 2001 году рэальнасьць ня толькі пераўзыходзіць выдумку (фантазію), але і забівае яе. Пісаць на гэтую тэму нельга, але і на іншыя немагчыма. Нас больш нічога не кранае”. Магу паўтарыць гэтыя эфэктныя сказы, а магу і сказаць прасьцей і банальна: рэальнасьць мяне натхняе.