Віктар Кудрэвіч, Львоў Як на захадзе Ўкраіны рэагуюць на афіцыйныя вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах? Якое сэнсацыйнае рашэньне прыняла гарадзкая Рада Львову? Ці можа сытуацыя ва Ўкраіне прывесьці да вялікіх забурэньняў?
Натуральна, што жыхары заходніх рэгіёнаў Украіны, якія ў большасьці прагаласавалі за Віктара Юшчанку, ня вераць тым дадзеным, якія абвяшчае Цэнтральная выбарчая камісія. Тут практычна ўсе ўпэўненыя ў тым, што перамогу атрымаў менавіта іх кандыдат і тыя вынікі, якія абвясьціла ЦВК, ёсьць вынікам фальсыфікацыяў.
Сёньня амаль увесь дзень у цэнтры Львову праходзіў шматтысячны мітынг, увесь цэнтар гораду быў запоўнены людзьмі, якія прыходзілі са сьцягамі і плякатамі ў падтрымку Юшчанкі. Больш таго – гэтая падтрымка народу вылілася ў адно афіцыйнае рашэньне, гарадзкая Рада Львову прыняла рашэньне, што яна прызнае прэзыдэнтам Украіны Віктара Юшчанку і будзе выконваць толькі ягоныя распараджэньні і загады.
Такім чынам фактычна адзін з найбуйнейшых украінскіх гарадоў "прысягнуў на вернасьць" Віктару Юшчанку. Зараз працягваецца мітынг на цэнтральнай плошчы Львову і шмат хто з актывістаў моладзевага руху "Пора" і проста прыхільнікаў Віктара Юшчанкі позна ўвечары зьбіраюцца сядаць у аўтобусы, машыны і спрабаваць паехаць у Кіеў, каб далучыцца да сталічнай акцыі пратэсту, што ладзяць прыхільнікі Юшчанкі.
Сёньня тут у Львове ўсе слухалі паведамленьні пра тое, што нібыта да ЦВК у Кіеве пачалі прыяжджаць аўтобусы з Данецку і Луганску, дзе шмат прыхільнікаў Віктара Януковіча. Але па ўсім выглядае, што ўсё ж такі на вуліцы зараз выходзяць выключна прыхільнікі Віктара Юшчанкі, і сярод іх размовы ідуць не пра тое, ці давядзецца ім змагацца са сваімі суграмадзянамі з Усходу, а размовы ідуць пра тое, ці будуць зь імі змагацца прадстаўнікі сілавых структураў – міліцыя і спэцслужбы.
Я думаю, што зараз галоўнае пытаньне – ці выбаршчыкі з усходніх рэгіёнаў Украіны такія ж актыўныя, як выбаршчыкі на Захадзе краіны. Калі выбаршчыкі з Усходу, якія сапраўды моцна падтрымліваюць Януковіча і ўпэўненыя ў яго перамозе, таксама паспрабуюць абараніць свой выбар, то тады магчымасьць калі не грамадзянскай вайны, то моцных сутычак у Кіеве паміж людзьмі з Усходу і Захаду – такая магчымасьць будзе вельмі вялікая.