Ганна Соусь, Менск Былы прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч не выключае, што перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне не атрымаюць ані Віктар Юшчанка, ані Віктар Януковіч. “Такі варыянт магчымы ў выпадку, калі дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма ўвядзе надзвычайнае становішча, калі сытуацыя выйдзе з-пад кантролю”.
Пра гэта Вячаслаў Кебіч заявіў у інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс”.
Паводле былога прэм’ера Беларусі, перамога любога з кандыдатаў можа прывесьці да сумных наступстваў.
Вячаслаў Кебіч заўважыў з іроніяй, што калі б выбары ва Ўкраіне адбываліся ў адпаведнасьці з выбарчымі правіламі ЗША, перамогу атрымаў бы Віктар Юшчанка.
Што тычыцца беларускай сытуацыі, то паводле Вячаслава Кебіча “апазыцыі ў Беларусі няма”. Пры гэтым былы прэм’ер-міністар лічыць, што ўладам ня трэба зьвяртаць ўвагу на апазыцыю.