Войскі NATO выведуць з Босьніі да канца году

НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН аднагалосна вырашыла перадаць міратворчую місію ў Босьніі ад вайсковых падразьдзяленьняў НАТА, вядомых пад аббрэвіятурай SFOR, войскам Эразьвязу EUFOR. Войскі SFOR застануцца ў Босьніі да канца году, потым паводле мандату у Босьнію на 12 месяцаў быдуць уведзеныя войскі EUFOR.