Парыскі клюб прыняў рашэньне скасаваць пазыкі Ірака

БЭРЛІН. Краіны-ўдзельніцы Парыскага клюбу крэдытораў, у які ўваходзяць ЗША, Брытанія, Расея і Францыя, пагадзіліся сьпісаць 80% ірацкіх пазыкаў перад клюбам. На долю парыскага клюбу прыпадала траціна зьнешняй запазычанасьці Іраку, які складае 120 млрд. даляраў.