Юры Сьвірко, Менск Афіцыйны прадстаўнік францускага дыпляматычнага ведамства, які прасіў не называць ягонага прозьвішча, адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці ўдзельнічалі ў нападзе на францускіх міратворцаў у Кот-д’Івуары грамадзяне Беларусі.
(Прадстаўнік МЗС Францыі: ) “Пацьвердзіць я не магу, што кіравалі гэтымі самалётамі беларускія лётчыкі. Тое, што я магу пацьвердзіць, – гэта толькі тое, што калі францускія вайскоўцы ўвайшлі ў аэрапорт у Абіджане, там знаходзідіся 15 грамадзян ня толькі Беларусі, але таксама Расеі ды Ўкраіны”.
Гл. таксама Што гаварыла міністарка абароны Францыі пра беларускіх наёмнікаў у Кот-д’Івуары?
Гл. таксама Што гаварыла міністарка абароны Францыі пра беларускіх наёмнікаў у Кот-д’Івуары?