Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Сёньня ў Петрыкаўскім раёне хавалі пяцёх будаўнікоў, што загінулі ў расейскім горадзе Пушкіна непадалёку ад Масквы. Чацьвёра мужчынаў – з вёскі Пціч, пяты – зь Петрыкава.
Паводле заключэньня бюро судова-мэдычнай экспэртызы Пушкіна, сьмерць беларускіх грамадзянаў наступіла 13 лістапада з прычыны атручваньня вокісам вугляроду. Здарылася гэта падчас начнога пажару ў вагончыку-бытоўцы.
Трох загіблых хавалі, не адчыняючы трунаў. Целы іх моцна абгарэлі. Расейская будаўнічая фірма, дзе працавалі беларускія будаўнікі, купіла толькі труны. Ніякай кампэнсацыі сем`ям ахвяраў ня выплачана.
Удава Сьвятлана Сігай зь вёскі Пціч таксама паведаміла, што ў пасьведчаньні пра сьмерць мужа няправільна ўказана ягонае імя па бацьку – Мікалаевіч замест Фёдаравіч. Якім чынам замяніць пасьведчаньне, удава ня ведае.