Большасьць насельніцтва Латвіі лічыць сябе патрыётамі

РЫГА. Большасьць латвійскага насельніцтва лічыць сябе патрыётамі краіны. Гэта засьведчыла праведзенае апытаньне. З заявай “я—патрыёт Латвіі” цалкам пагадзіліся больш за 32 адсоткі апытаных. Каля 37 адсоткаў згадзіліся з гэтымі словамі часткова. Ня лічаць сябе патрыётамі 25,5 адсоткаў рэспандэнтаў.