Іосіф Навумчык, Віцебск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя запісы мінулага тыдня прадстаўляе Іосіф Навумчык, старшыня Віцебскай абласной рады грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”.
7 лістапада, нядзеля
Як заўсёды ў апошнія гады, распачаў свой дзень з ранішніх перадачаў Радыё Свабода. Даслухаў зь беларускай праграмы тое, чаго не прыйшлося пачуць вечарам. Потым пераключыўся на Ўкраінскую службу. У гэтыя дні лаўлю кожную інфармацыю з Украіны, радуючыся посьпехам дэмакратычных сілаў на чале зь Віктарам Юшчанкам, жадаю ім перамогі 21 лістапада. Адчуваю, што практыка выкарыстаньня т. зв. адміністрацыйнага рэсурсу ва Ўкраіне даганяе беларускую, створаную прэзыдэнтам і яго вэртыкальлю, але пакуль што нас украінцам не пераўзысьці. Вэртыкаль у Беларусі дасягнула вяршыні ў сыстэме фальсыфікацыі выбараў, “ашаламляльныя” вынікі якіх скаланулі беларускае грамадзтва.
Паглядзеў перадачу аб сьвяткаваньні 87-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая справядліва называлася яшчэ пры жыцьці Леніна ды і ў пачатку 1930-х гадоў кастрычніцкім пераваротам. Прыгадаў, як сам больш за дваццаць гадоў быў актыўным прапагандыстам камуністычнай ідэі, арганізатарам сьвяточных мерапрыемстваў у гонар гэтай даты.
Так, я тады верыў у магчымасьць палепшыць жыцьцё народу ў рамках той савецкай сыстэмы, якой кіравала камуністычная партыя. Дый гістарычных ведаў, аб’ектыўнай інфармацыі аб сапраўдным стане справаў у нашым грамадзтве, у іншых краінах было вельмі мала. Нельга не сказаць і аб псыхалягічным узьдзеяньні ўсёй сыстэмы ўлады, створаных ёю традыцыях, ідэалёгіі, практыкі выхаваньня, якія ўсталяваліся ў Савецкім Саюзе й не дапускалі іншага пункту гледжаньня, апроч афіцыйнага, што ў выніку і было адной з прычынаў распаду гэтай сыстэмы.
Мае погляды на многія рэчы сталі мяняцца ў часе двухгадовай камандзіроўкі ў Аўганістан, якая супала з пачаткам т. зв. перабудовы. Праўда, не прыходзілася нешта ламаць, рэзка мяняць у адносінах да беларускасьці, да нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры. Гэта было са мною заўсёды.
7 лістапада супала зь вяртаньнем маёй жонкі з Нью-Ёрку. Шкада, што ня можам жыць разам зь дзецьмі ў роднай Беларусі. Прыходзіцца сустракацца зь дзецьмі і ўнукамі за яе межамі, а галоўным сродкам сувязі застаецца тэлефон, бо пісьмы і нават віншавальныя паштоўкі з маім прозьвішчам не даходзяць да дзяцей.
На абед завіталі стрыечны брат Янак з жонкай, блізкія сябры; слухалі расповед маёй Розы Ягораўны пра жыцьцё ў Амэрыцы, глядзелі фатаздымкі, радаваліся посьпехам у вучобе ўнучкі Дашы ў 6 клясе амэрыканскай школы, унука Мікіты, які вучыцца на першым курсе Кларкскага ўнівэрсытэту ў горадзе Вустэр недалёка ад Бостану. Ганаруся сваім унукам, які актыўна ўдзельнічае ў жыцьці беларускай дыяспары, добра валодае беларускай, расейскай і ангельскай мовамі, нядрэнна ведае ўсясьветную літаратуру і гісторыю, на мой погляд, аб’ектыўна ацэньвае палітычныя зьявы і падзеі.
Згадалі нашых бацькоў. Бацька жонкі, як і мой, ваяваў на фронце. Потым мой тата абіраўся старшынём калгасу пры яго арганізацыі ў 1950 годзе, і восем гадоў працаваў старшынём сельсавету. Але кіраўнікі Пастаўскага раёну, рэдактары кнігі “Памяць” палічылі шкодным уключыць яго ў доўгі сьпіс удзельнікаў вайны. Нават аднафамільца Навумчыка Антона Адамавіча, таксама франтавіка, выкрасьлілі са сьпісу, падазраючы, што ён мая радня. Так мой бацька і яго аднафамілец сталі ахвярамі маёй і майго сына апазыцыйнасьці сёньняшняму рэжыму.
8 лістапада, панядзелак
Набраў нумар тэлефону ў Кабуле, павіншаваў з днём нараджэньня майго добра знаёмага па працы ў Афганістане Абдулу Зухура Размджо. Ён у 1997 годзе цудам вызваліўся з палону талібаў і перабраўся праз Пакістан у Маскву. У 1999 годзе я сустракаў яго ў Віцебску. Жыў Зухур у Менску апошнія тры гады з жонкай і пяцьцю дзецьмі, вучыўся ў асьпірантуры політэхнічнай акадэміі, у інтэрнаце якой і туліліся яны ў двух пакойчыках. Амаль заўсёды, калі бываў у Менску, наведваў іх; гасьцявалі яны і ў нас у Віцебску. Палічыў неабходным разьвітацца з Зухурам і яго сям’ёй у аэрапорце, зь якога яны адляталі на радзіму — у Аўганістан. Быў зьдзіўлены, што там, у аэрапорце, не было ні Мікалая Чаргінца, ні Сяргея Паўлюкевіча, якія, як і я, доўгі час працавалі разам з Зухурам у Кабуле, бывалі ў яго дома. Але, як сказаў мне з горыччу Зухур, не знайшлі часу наведаць хаця бы аднойчы яго і сям’ю ў студэнцкім інтэрнаце ў Менску.
Ці не залежыць наша беларуская гасьціннасьць ад займанай пасады? А можа, сёньняшні час так зьмяніў яе ў некаторых людзей?
9 лістапада, аўторак
На пасяджэньні сакратарыяту абласной рады Таварыства беларускай мовы, якой мне даверана кіраваць апошнія сем гадоў, разгледзелі шэраг надзённых пытаньняў. Ніна Сулецкая — сябра рады, супрацоўніца абласнога ўпраўленьня культуры — паінфармавала пра сытуацыю, што склалася зь сядзібай-музэем Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Выказалі падзяку абласному ўпраўленьню культуры, асабіста яго начальніку Мікалаю Пашынскаму, Ніне Сулецкай за апэратыўнае вырашэньне надзённых пытаньняў з музэем. Вядомы мастак Міхась Ляўковіч паведаміў, што па выніках жнівеньскага пленэру на радзіме Быкава 8 сьнежня ў Наваполацку адбудзецца выстава; у студзені 2005 году — у Віцебску, а ў лютым — у Менску, у залі Чырвонага касьцёлу.
Абмеркавалі таксама праграму літаратурных дзён, прысьвечаную народзінам Уладзімера Караткевіча, якія пройдуць у Віцебску і Воршы 25–26 лістапада. Дамовіліся пра сустрэчу ў гэтыя дні Генадзя Бураўкіна з чытачамі ў абласной бібліятэцы і Лужасьнянскай гімназіі, прэзэнтацыю яго кнігі “Жураўліная пара”. 16 лістапада разам зь пісьменьнікамі адзначым у абласным літаратурным музэі 65-я ўгодкі рупліўца роднага слова Анатоля Канапелькі, які пакінуў нас два гады таму. Ён быў выдатным прапагандыстам беларускай літаратуры, асабліва творчасьці Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, ды і сам пісаў добрыя вершы, выдаў пры жыцьці некалькі зборнікаў.
Згадваю нашу сумесную працу з Анатолем Канапелькам на ніве беларушчыны на працягу амаль трыццаці гадоў. Мне сёньня не хапае яго, чалавека душэўнага, працаздольнага, аўтарытэтнага, актыўнага. Няма Анатоля Канапелькі ў калектыве Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П.Машэрава — і менш цікавым стала літаратурнае жыцьцё на факультэце беларускай філялёгіі й культуры, дзе нават ня здолелі годна адзначыць юбілею Васіля Быкава.
Напрыканцы пасяджэньня рады таварыства абмяняліся інфармацыяй, думкамі пра стан беларускамоўнага навучаньня ў школах вобласьці. На жаль, зрухаў да лепшага і ў гэтым навучальным годзе няма. Працуюць толькі тры нацыянальныя гімназіі: Глыбоцкая, Полацкая і Віцебская. Праўда, у апошняй большасьць прадметаў выкладаецца па-расейску. А з 161 тысячы школьнікаў вобласьці толькі 35 (каля 22%) вучацца па-беларуску.
11 лістапада, чацьвер
Патэлефанаваў Павал Севярынец, які вярнуўся зь Менску. Мы, сябры Грамадзянскай ініцыятывы ў абарону Канстытуцыі, абралі Паўла сваім каардынатарам. Ён жа балятаваўся ў Віцебску ў дэпутаты, але вэртыкаль, адчуўшы ў ім асноўнага суперніка ўладнаму вылучэнцу, не дапусьціла яго да выбараў.
Увечары мы, сябры Грамадзянскай ініцыятывы ў абарону Канстытуцыі, абмяняліся інфармацыяй пра настрой людзей пасьля выбараў і рэфэрэндуму. Цяпер многія члены выбарчых камісіяў расказваюць пра падлік галасоў, пра тое, як пісалі й падпісвалі пратаколы. Нядаўна настаўніца, былая студэнтка маёй жонкі, якая ўпершыню была членам участковай камісіі, сказала, што раней ня верыла ў падман на выбарах 2001 году. А цяпер сама ў роспачы ад створанай уладай сыстэмы ўціску і фальсыфікацыі. Нават у тых камісіях, дзе не было назіральнікаў, бюлетэні лічылі моўчкі й лічбы пісалі на паперках для перадачы іх старшыням камісій, якія потым разам з сакратарамі камісіяў у іншых пакоях доўга мудравалі над выніковымі пратаколамі.
На нарадзе дамовіліся, як давесьці праўду пра рэфэрэндум і выбары да больш шырокага кола выбаршчыкаў. Вырашылі таксама распачаць грунтоўную падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, дзе я лічу галоўным стварыць шырокую кааліцыю ўсіх антыдыктатарскіх сілаў, якія праяўляюць сябе ў розных слаях грамадзтва, у тым ліку і сярод дзяржаўных служачых, вэтэранаў узброеных сілаў і праваахоўных органаў.
Асабліва многа прыйдзецца папрацаваць сярод моладзі. Мне бачыцца, што такія людзі, як Павал Севярынец, змогуць павесьці за сабою моладзь, ды і не толькі маладых.
Упэўніўся, што падрыхтоўка да выбараў і рэфэрэндуму вылучыла ў арганізатары нямала новых людзей, якія здольныя лепш, чым раней, арганізаваць кампанію па выбарах новага прэзыдэнта нашай Беларусі.