Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Замежныя дабрачыньнікі з Канады заплацілі за апэрацыю перасадкі ныркі, якую зрабілі інваліду з Магілёва. Малады чалавек больш за чатыры гады жыў з дапамогай апарату штучнай ныркі. Ён лічыць цудам дапамогу дабрачыньнікаў, таму што шмат людзей у Беларусі гадамі чакаюць апэрацыю перасадкі ныркі.
У магілёўца Андрэя Лісава перасталі дзейнічаць ныркі, калі яму было 17 гадоў. Малады чалавек даведаўся, што апэрацыя каштуе вельмі дорага, некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.
(Лісаў: ) “Колькі людзей цяпер ляжаць, і ўвогуле ніякіх надзеяў. Я туды трапіў, і для мяне нібыта скончылася жыцьцё. У сталіцы апэрацыі робяць зрэдку, і людзі стаяць у чарзе і чакаюць. Вельмі цяжка”.
Маці Андрэя абышла ўсе магчымыя ўстановы, дзе прасіла дапамогі, і ўрэшце знайшла грамадзкую арганізацыю інвалідаў “Пераадоленьне”. На апэрацыю для маладога чалавека сталі шукаць грошы і ўрэшце дабрачыньнікі з Канады сабралі сродкі й заплацілі ў Маскве за перасадку ныркі 36 тысяч даляраў.
(Лісаў: ) “Удзячны і ўсё! Няма словаў, каб выказаць удзячнасьць. Новае жыцьцё далі чалавеку. Канечне, цуд, пашанцавала. Калі далі новае жыцьцё, трэба жыць. Галоўнае, каб жыць далей”.
Канадзкія дабрачыньнікі ня хочуць, каб іх прозьвішчы сталі вядомыя — у тым ліку і з таго, што ў іх ня хопіць фінансавых магчымасьцяў заплаціць за новыя апэрацыі.
Аляксандар Куляшоў з Магілёва чакае перасадкі ныркі тры гады. Мужчына езьдзіць у Менск, у цэнтар перасадкі органаў і спадзяецца, што аднойчы яму пашанцуе.
(Куляшоў: ) “За апошні год там толькі дванаццаць апэрацыяў зрабілі. Трыста чалавек прыблізна на ўсю Беларусь такіх, як я, якія чакаюць апэрацыю. Надзея, як гаворыцца, памірае апошняй”.
Намесьнік кіраўніка Магілёўскай абласной управы аховы здароўя Алег Сакадынец, які стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, прызнае, што сытуацыя зь перасадкамі органаў складаная і трэба ўносіць зьмены ў заканадаўства.
(Сакадынец: ) “Цэнтар ёсьць, але няма донарскіх нырак. Наша заканадаўства не дазваляе нават у сваякоў узяць донарскую нырку. Маці хоча аддаць сыну нырку, а мы ня маем права ўзяць”.
Як жа можна цяпер дапамагчы Аляксандру Куляшову ды іншым, якія маюць вялікую патрэбу ў дарагіх апэрацыях? Калі ўлічыць, што грошай замежных дабрачыньнікаў хапае на дапамогу толькі адзінкам. Ва ўправе аховы здароўя адказваюць, што гэта ёсьць справа адмысловай камісіі Міністэрства аховы здароўя і сталічных мэдычных установаў.