ТЭГЕРАН, ВЕНА. Міжнародная агенцыя па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіла, што нельга выключыць існаваньня сакрэтнай ваеннай ядравай праграмы Тэгерану. Учора Іран абвясьціў, што з 22 лістапада часова спыніць свае дасьледаваньні па ўзбагачэньні ўрану, згодна з дамоваю, падпісанай паміж Іранам і трыма вядучымі краінамі Эўразьвязу. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ірану Хамід Рэза заявіў, што гэтае пагадненьне часовае і дабраахвотнае.
Міжтым афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што Іран распрацоўвае атамную зброі і патрабуе, каб МАГАТЭ зьвярнулася ў Раду Бясьпекі ААН ў справе накладаньня міжнародных санкцыяў на Іран.