Сытуацыя ў Абхазіі нармалізаваная

СУХУМІ. Улады сэпаратыскай рэспублікі Абхазія абвясьцілі аб нармалізацыі сытуацыі пасьля таго, як некалькі дзён назад апазыцыя штурмам заняла будынкі парлямэнту і ўраду. Адсёньня будынкі знаходзяцца пад кантролем паліцыі, аднак прэм’ер Абхазіі Надар Хашба працуе па-за Сухумі пад узмоцненай аховай. У мінулую пятніцу прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата Сяргея Багапша, абвешчанага ЦВК пераможцам на выбарах, захапілі ўрадавыя будынкі, патрабуючы прызнаць Багапша прэзыдэнтам.