Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 11 лістапада – дзень сканчэньня Першай Сусьветнай вайны. У гэты ж дзень Польшча адзначае Дзень незалежнасьці. Што для палякаў азначае гэты дзень?
Паводле апошняга апытаньня, якое наладзіла “Gazeta Wyborcza”, дзень незалежнасьці 11 лістапада – гэта адно з найбольш шанаваных сярод палякаў сьвятаў. У гэты дзень ў 1918 годзе Юзэф Пілсудзкі атрымаў ад Рэгенцыйнай Рады ўсю вайсковую ўладу ў краіне. Дзеля Пілсудзкага была створаная адмысловая пасада “начальніка дзяржавы”. Адметна, што ў адмысловым дакумэнце Юзэф Пілсудзкі паабяцаў пасьля сканчэньня “пэрыяду ўнутранай і зьнешняй небясьпекі” ізноў перадаць уладу ў рукі польскага народу.
11 лістапада, як сьведчаць гісторыкі, у гарадох краіны панавала эўфарыя з нагоды нараджэньня польскай незалежнасьці.
Сёньня ў Польшчы адбудуцца шматлікія афіцыйныя цырымоніі, прысьвечаныя Дню Незалежнасьці. А прыкладам у Сэйме з гэтай нагоды абвешчаны дзень адкрытых дзьвярэй – кожны жадаючы зможа паглядзець, як працуе парлямэнт.
А як адзначаюць гэты дзень беларусы Беласточчыны? Якраз учора я вярнуўся зь Беластоку, дзе гэтае пытаньне задаваў беларусам, што жывуць у Польшчы. Вось што мне адказаў прафэсар Алег Латышонак:
(Латышонак: ) “Гэтае сьвята дзяржаўнае, дык таму трэба яго сьвяткаваць, але для беларусаў яно ня мае эмацыйнага значэньня, бо нічога істотнага для беларусаў тады ня здарылася. Больш таго, нічога важнага і для палякаў не адбылося. Я, напрыклад, апытаў сваіх студэнтаў, што сталася ў гэты дзень, дык ніхто зь іх (а яны вывучаюць гісторыю), ня мог назваць акалічнасьцяў гэтага дня. Тады Пілсудзкі пераняў уладу ад Рэгенцыйнай Рады, што ўжо сьведчыць аб тым, што нейкая дзяржава існавала і да гэтага, таму гэтае сьвята заўсёды пакідае нейкае ўражаньне няпэўнасьці”.