Аляксей Знаткевіч, Прага Фрэнсыс Фукуяма – адзін з найбольш вядомых сучасных палітолягаў і філёзафаў. Два тыдні таму на нашых хвалях гучалі прагнозы гэтага амэрыканскага дасьледчыка наконт магчымага ўплыву біятэхналёгіяў на прыроду чалавека. Сёньня у перадачы якую падрыхтаваў Аляксей Знаткевіч гучыць працяг інтэрвію Фрэнсыса Фукуямы беларускай “Свабодзе”.
Фрэнсыс Фукуяма набыў вядомасьць пасьля публікацыі пры канцы 1980-х гадоў артыкулу “Канец гісторыі”. Празь некалькі гадоў выйшла ягоная першая кніга “Канец гісторыі і апошні чалавек”. Ад часу публікацыі шмат хто крытыкаваў галоўную тэзу гэтых твораў – пра тое, што лібэральнай дэмакратыі ў сучасным сьвеце не засталося сур’ёзных альтэрнатываў. Паводле Фукуямы, вядомыя нам ідэалёгіі (такія як камунізм ці ісламскі фундамэнталізм) з часам стануць усё менш прывабныя, а прынцыпова новых ня зьявіцца:
(Фукуяма: ) “Сучасны крызыс аўтарытарызму не абавязкова прывёў да зьяўленьня лібэральна-дэмакратычных рэжымаў, і таксама нельга казаць, што ўсе новыя дэмакратыі сьвету надзейна ўсталяваліся. Новыя дэмакратычныя краіны Ўсходняй Эўропы сутыкаюцца з балючымі эканамічнымі пераўтварэньнямі, а новыя дэмакратыі ў Лацінскай Амэрыцы абцяжараныя жудаснай спадчынай ранейшых памылак у эканамічным кіраваньні. Многія дынамічныя краіны Ўсходняй Азіі ёсьць лібэральнымі эканамічна, але яны не прынялі выкліку палітычнай лібэралізацыі. Лібэральная рэвалюцыя пакінула некаторыя рэгіёны, такія як Блізкі Ўсход, адносна некранутымі. Абсалютна магчыма ўявіць, што краіны кшталту Пэру ці Філіпінаў зноўку патрапяць пад нейкую дыктатуру пад ціскам цяжкіх праблем, зь якімі ім даводзіцца сутыкацца.
Але той факт, што ў працэсе дэмакратызацыі будуць крокі назад і расчараваньні, ці тое, што ня кожная рынкавая эканоміка будзе квітнець, не павінна адцягваць нас ад больш агульнай схемы, якая выяўляецца ва ўсясьветнай гісторыі. Магчымасьці выбару, зь якімі сутыкаюцца краіны, вырашаючы, як арганізавацца палітычна і эканамічна, увесь час зьмяншаюцца. З розных тыпаў рэжымаў, якія зьявіліся зь цягам усясьветнай гісторыі, ад манархіяў ды арыстакратыяў, рэлігійных тэакратыяў, да фашысцкіх і камуністычных дыктатур дваццатага стагодзьдзя, адзіная форма дзяржаўнага ўладкаваньня, якая захавалася непашкоджанай – гэта лібэральная дэмакратыя”.
Частка крытыкаў пісала пра тое, што камунізм яшчэ не сказаў свайго апошняга слова, пра моц нэафашызму ды рознага кшталту аўтарытарных рэжымаў. Таксама папулярнай сталася тэза пра тое, што некаторыя культуры папросту непрыдатныя для лібэральнай дэмакратыі і таму ў некаторых краінах яе ніколі й ня будзе.
Я запытаўся ў спадара Фукуямы, як ён ставіцца да цьверджаньняў, што лібэральная дэмакратыя прыдатная толькі для заходніх краінаў і непрыдатная для рэшты сьвету ці прынамсі для некаторых рэгіёнаў.
(Фукуяма: ) “Я лічу, што культура – гэта важны чыньнік для посьпеху лібэральнай дэмакратыі, але ня нейкая непераадольная перашкода. Адзін прыклад – пачынаючы ад Макса Вэбэра вяліся дыскусіі, ці ёсьць каталіцызм перашкодай на шляху да эканамічнай мадэрнізацыі й сучаснага капіталізму. У свой час такое меркаваньне выглядала натуральна, бо менавіта пратэстанцкія краіны паўночнай Эўропы першымі правялі індустрыялізацыю й сталі дэмакратычнымі. У краіны кшталту Гішпаніі гэта не пашыралася да 1970-х гадоў. Але калі паглядзець на сёньняшнюю Эўропу, дык самы хуткі эканамічны рост і разьвіцьцё прадпрымальніцтва цяпер ў такіх рэгіёнах, як Баварыя, ці ў каталіцкіх краінах, такіх як Ірляндыя або Гішпанія. Культурныя фактары могуць быць важнымі, але іх урэшце можна пераадолець. Таму я лічу, што можна зрабіць дзьве памылкі – ці ігнараваць культуру і адмаўляць ёй ў важнасьці, ці станавіцца на пазыцыі “культурнага дэтэрмінізму”, што, на маю думку, таксама вядзе да сур''ёзных памылак”.
У кнізе іншага амэрыканскага дасьледчыка Сэмюэла Гантынгтана мяжа паміж “заходняй” цывілізацыяй і цывілізацыяй, якую ён называе “праваслаўнай” праходзіць празь Беларусь, дзелячы краіну напалам.
Гантынгтан вельмі скептычна ставіцца да магчымасьці дэмакратыі ў краінах, дзе пераважае праваслаўнае насельніцтва. На ягоную думку, у такіх краінах занадта моцныя традыцыі аўтарытарызму. А вось што кажа наконт пэрспэктываў такіх краін Фрэнсыс Фукуяма.
(Фукуяма: ) “Зноўку ж, хоць у гэтых краін іншыя гістарычныя традыцыі – яны у мінулым былі больш аўтарытарныя, чым Заходняя Эўропа – але ёсьць прычыны, якія ў доўгатэрміновай пэрспэктыве спрыяюць руху да лібэральнай дэмакратыі. Я б сказаў, што няма непераадольных перашкодаў для дэмакратыі ў праваслаўных краінах, гэтаксама як не было такіх вечных бар''ераў у каталіцкіх краінах”.
Адразу пасьля распаду Савецкага Саюзу Фрэнсыс Фукуяма з аптымізмам пісаў пра пэрспэктывы разьвіцьця Расеі. Ён нават прыводзіў Расею ў прыклад тагачаснай Грузіі, якая вяла вайну ў сваіх аўтаноміях – Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Фукуяма тады цытаваў зварот прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына да расейскіх аўтаноміяў – маўляў, бярыце столькі сувэрэнітэту, колькі здолееце пацягнуць.
Цяпер Расея ўжо дзесяцігодзьдзе вядзе вайну ў Чачэніі і шмат хто з назіральнікаў гаворыць пра жывучасьць імпэрскіх матываў у расейскай палітыцы. Фукуяма стаўся адным з болей чым ста заходніх палітыкаў і інтэлектуалаў – ад правых кансэрватараў да левых і “зялёных” – якія падпісалі адкрыты ліст з папярэджаньнем аб спаўзаньні Расеі да аўтарытарызму. Я запытаўся ў спадара Фукуямы, як ён глядзіць на пэрспэктывы Расеі цяпер.
(Фукуяма: ) “Цяпер Расея праходзіць праз пэрыяд аднаўленьня аўтарытарнага і вельмі цэнтралізаванага кіраваньня. Я лічу, што гэта рэакцыя на часы Ельцына, калі дзяржава распадалася і было адчуваньне слабасьці цэнтральнай улады. Таму, на маю думку, Пуцін выкарыстоўвае шырокі грамадзкі попыт на парадак. Ягоныя спробы ціску на кампанію "ЮКОС", алігархаў і увогуле на прыватны сэктар – гэта даволі сур''ёзная падстава для заклапочанасьці. Але, па вялікім рахунку, згубленыя Расеяй тэрыторыі былога Савецкага Саюзу згубленыя ўжо назаўжды. Чачэнія сама па сабе невялікі рэгіён і ня вельмі магутная краіна, але цягам ужо дзесяцігадовай вайны Расея такі і ня здолела яе падпарадкаваць. Таму я лічу, што зноўку правесьці цэнтралізацыю ўлады паводле прыкладу Савецкага Саюзу будзе вельмі цяжка каму заўгодна – няважна, Грузіі ці Расеі”.
У сваёй апошняй, сёлетняй кнізе “Дзяржаўнае будаваньне: кіраваньне і ўсясьветны парадак ў 21 стагодзьдзі” Фукуяма разглядае сувязь паміж дэмакратыяй і сілай дзяржавы. Ён скептычна ставіцца да цьверджаньняў, што свабодны рынак сам па сабе можа вырашыць усе праблемы. Фукуяма адзначае, што ключавыя функцыі грамадзтва – такія як нагляд за выкананьнем законаў, абарону маёмасных правоў, фізычную бясьпеку – немагчыма прыватызаваць і пакінуць на волю рынку.
Паводле яго, шмат у якіх краінах дзяржавы занадта слабыя, а не занадта моцныя. Пры гэтым ён падкрэсьлівае, што трэба адрозьніваць “сілу” дзяржавы ад яе сфэры функцыяў. Многія дзяржавы, якія спрабуюць узяць пад кантроль практычна ўсё, на ягоную думку ня моцныя, але слабыя. Яны абяцаюць насельніцтву шмат чаго – ад бясплатнай аховы здароўя да поўнай працоўнай занятасьці – а насамрэч ня могуць нават сабраць падаткі ці кантраляваць злачыннасьць.
Другая тэза новай кнігі Фукуямы – гэта тое, што з ростам дабрабыту расьце і патрэба грамадзтва ў сапраўднай дэмакратыі. Я запытаўся ў амэрыканскага дасьледчыка ці лічыць ён, што бедныя краіны, краіны з роўнем эканамічнага разьвіцьця ніжэйшым за нейкую норму, ня могуць стаць дэмакратычнымі.
(Фукуяма: ) “Не, я б не казаў, што гэта немагчыма, але дабрабыт вельмі дапамагае. Калі паглядзець на краіны сьвету, на ўзроўні вышэй за прыкладна 6 тысяч даляраў гадавога даходу на душу насельніцтва вельмі мала краінаў вяртаюцца да аўтарытарнай сыстэмы. Гэта ня значыць, што краіны на значна меншым узроўні разьвіцьця ня могуць стаць дэмакратыямі. Ёсьць пасьпяховыя прыклады Коста-Рыкі ды Індыі – другая па насельніцтву краіна ў сьвеце стала пасьпяховай дэмакратыяй ад пачатку сваёй незалежнасьці. Таму тут нельга казаць пра абсалютнае непахібнае правіла сацыяльных паводзінаў. Але я лічу, што вышэйшы ровень эканамічнага разьвіцьця сапраўды спрыяе дэмакратыі – людзі больш адукаваныя, больш пашыраная прыватная ўласнасьць, больш разгалінаваныя структуры грамадзянскай супольнасьці. Усё гэта спрыяе попыту на удзел у дэмакратычным працэсе”.
Да лічбы 6 тысяч даляраў гадавога даходу на душу насельніцтва, якую Фукуяма вызначае як стандартны ровень для пераходу да дэмакратыі, можна дадаць, што паводле справаздачы ААН за 2003 год гадавы даход на душу насельніцтва ў Беларусі быў 7,620 даляраў.
Нягледзячы на тое, што яго залічваюць да гэтак званых “нэакансэрватараў”, уплывовых у адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, Фрэнсыс Фукуяма даволі скептычна паставіўся да вайны ў Іраку.
Я запытаўся ў спадара Фукуямы, ці лічыць ён, што ў Іраку ў нейкай агляднай будучыні можа ўсталявацца лібэральная дэмакратыя.
(Фукуяма: ) “Я лічу, што тут цэлы шэраг перашкодаў. Зноўку ж, вельмі важна пазьбягаць гэткага "культурнага дэтэрмінізму", калі людзі ўпэўненыя, што нешта абсалютна ня можа адбыцца з прычынаў культуры. На маю думку, там ёсьць нейкая надзея на дэмакратыю, бо шыіцкая большасьць у Іраку разумее, што дэмакратыя ў іхных інтарэсах, што яна будзе спрыяць іх уладзе. Ці будзе гэта лібэральная дэмакратыя, ці будзе там сур''ёзны элемэнт рэлігійнага ўмяшаньня ў палітыку – гэтыя пытаньні іракцам давядзецца вырашаць у наступныя гады. Я падазраю, што гэта ня будзе выглядаць, як эўрапейская лібэральная дэмакратыя. Таксама магчыма, што сытуацыя выйдзе з-пад кантролю і ў Іраку пачнецца грамадзянская вайна – асабліва калі амэрыканскія сілы зарана пакінуць краіну”.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша называла ў якасьці прычынаў вайны ў Іраку доказы існаваньня там зброі масавага зьнішчэньня. Пасьля акупацыі Іраку такой зброі там не знайшлі. Таксама гаварылася і пра сувязі паміж рэжымам Садама Хусэйна і міжнародным тэрарызмам. Я запытаўся ў спадара Фукуямы, ці лічыць ён, што сьвет стаў бясьпечнейшым у сэнсе тэрарызму і нераспаўсюду ядзернай зброі пасьля захопу Іраку амэрыканскімі войскамі.
(Фукуяма: ) “Гэта два асобныя пытаньні. Бясспрэчна, ужо няма ніякай пагрозы ад Садама Хусэйна ў сэнсе распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня. Я думаю. што гэта добра для ўсіх. Зь іншага боку, вельмі магчыма, што пагроза тэрарызму ўзмацнілася. На Блізкім Усходзе сапраўдная антыамэрыканская ліхаманка, тэрарысты маюць базу ў суніцкім трохкутніку ў Іраку і я ўпэўнены, што ў іх пасьпяхова атрымалася навэрбаваць новых тэрарыстаў у выніку амэрыканскай палітыкі за апошнія два гады. Таму ў гэтым сэнсе мы магчыма апынуліся ў горшай сытуацыі, чым былі”.
Напярэдадні вайны прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі таксама гаварылі пра магчымасьць дэмакратызацыі Іраку, які паслужыць прыкладам для іншых краінаў Блізкага Ўсходу. Я запытаўся ў спадара Фукуямы ці лічыць ён абгрунтаваным такі падыход.
(Фукуяма: ) “Я думаю, што гэта была і ёсьць даволі абгрунтаваная канцэпцыя, бо я сам сапраўды лічу, што карані праблемаў Блізкага Ўсходу зьвязаныя зь недахопам дэмакратыі. Але я таксама лічу, што амэрыканская адміністрацыя пайшла на надзвычайную рызыку, спрабуючы атрымаць такі вынік. Напярэдадні вайны я разглядаў верагоднасьць пасьпяховых палітычных пераўтварэньняў у Іраку, як ня вельмі высокую, таму я без энтузіязму паставіўся да гэтай вайны. Магчымасьць паступовага руху да дэмакратыі і больш-менш пасьпяховага рэжыму застаецца. Але, як я ужо казаў, ёсьць шмат прычын для магчымага значнага пагаршэньня сытуацыі. У гэтым выпадку пагоршацца і агульныя пэрспэктывы свабоды ў гэтым рэгіёне”.
Гл. таксама Будучыня біятэхналёгіяў – трывожныя прагнозы Фрэнсыса Фукуямы – у інтэрвію Радыё Свабода (частка першая)