Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 10 лістапада
“Звязда”, 1934 год. Пра дэманстрацыю ў Менску:
“Чалавек глядзіць вачыма бацькі. Піонеры праязджаюць перад ім і чарада галубоў перад самымі трыбунамі вылятае з машын і кружыцца над плошчай. Шары ляцяць далёка ў неба.Фізкультурніцы ў лыжных гарнітурах выбягаюць на плошчу яснатварыя і чырвонашчокія. Падымаючы эмблемы геалагічных навук, чарцяжы будаўнікоў, мікраскопы лабарантаў, кнігі эканамістаў бясконцымі калонамі праходзіць студэнцтва”.
“ЛіМ”, 1964 год:
“Выпуск новай мастацкай маркі да кожнай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі стаў традыцыяй у Савецкім Саюзе. На марцы, прысвечанай 47-й гадавіне Вялікага Кастрычніка, побач з буйным коласам пшаніцы абрысы хімічнага прадпрыемства. А злева на сінім фоне чырвоны сцяг са словамі “Уся ўлада Саветам!” На пярэднім плане ў цэнтры маркі — серп і молат, якія сімвалізуюць саюз рабочага класа і сялянства. Марка выканана ў спалучэнні чырвонага, жоўтага і сіняга колераў. Яе намінал 4 капейкі”.
“Народная газета”, 1994 год:
“Работнікі аддзелу ўнутраных справаў Шклоўскага райвыканкаму занепакоеныя аховай сям’і Аляксандра Лукашэнкі.Справа ў тым, што ў прыгараднай вёсцы Рыжкавічы працягвае жыць і працаваць яго жонка Галіна Радзівонаўна. Тут жа ў сярэдняй школе вучыцца і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Дзьмітры. Кіраўніцтва абласнога УУС зьвярнулася ў Магілёўскі аблвыканкам з просьбай павялічыць падразьдзяленьні патрульна-паставой і дарожнай службы ў Шклоўскім РАУС на 31 адзінку, каб узмацніць ахову на тэрыторыі ўсяго раёну. У аблвыканкаме пакуль не прынялі канкрэтнага рашэньня, паабяцаўшы параіцца наконт гэтага з Адміністрацыяй Прэзыдэнта”.